wd wp Пошук:

Кустынская сядзіба

Кустынская сядзіба — колішняя сядзіба ў в. Кустын Брэсцкага раёна.

Гісторыя

Сядзіба вядома з дакументаў XVI ст. паводле рэвізіі Берасцейскай эканоміі ў 1566 г. Маёнтак на той час належаў роду Крупіцкіх. У 1528 г. Скірвін Крупіцкі пабудаваў у мястэчку Велянова касцёл. З таго ж дакумента вядома, што наступны ўладальнік м. Кустынь Ян Станіслававіч Крупіцкі ў 1567 г. даў для берасцейскай харугвы 7 ратнікаў. У пачатку XVII ст. вёску набыў Геранім Лышчынскі, бацька Казіміра Лышчынскага, беларускага асветніка і філосафа-атэіста. Праз 100 гадоў у Кустынскім маёнтку гаспадарыў памешчык Хржаноўскі — фундатар і арганізатар будаўніцтва тут драўлянай праваслаўнай царквы (1739). У XIX — 1-й палове XX ст. гаспадарамі сядзібна-паркавага ансамбля былі Міхаіл Ігнатовіч і Зянон Ізбіцкі, а апошнімі ўладальнікамі Кустыні былі Бабінскія і Ігнацейкі[1].

Свіран

Да Другой сусветнай вайны ў Кустыні існавалі палац і парк. Ансамбль меў эклектычныя рысы, характэрныя для шэрагу сядзіб таго часу[1].

У сучасны момант на месцы палацава-паркавага ансамбля размешчана жывёлагадоўчая ферма. Парк захаваўся ў выглядзе асобнага фрагмента, які пасля добраўпарадкавання мае перспектыву аднаўлення і выкарыстання[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Кустынь // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Несцярчук Л.М.. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 48-49. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кустын
Катэгорыя·Колішнія сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Сядзібы Брэсцкага раёна