wd wp Пошук:

Галіна Мікалаеўна Малажай

Галіна Мікалаеўна Малажай (15 сакавіка 1938, вёска Кустын, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць  — 14 мая 2005) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых. Вучылася ў Астрамечаўскай школе, а ў 1952 г. — у сярэдняй школе № 1 горада Брэста. Пасля заканчэння школы паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. А. С. Пушкіна, на філалагічны факультэт. У 1960 г. закончыла інстытут. Працаваць была накіравана ў Кобрынскі раён. Два гады настаўнічала ў Павіцьеўскай сярэдняй школе, а праз некаторы час перавялася ў Корчыцкую сямігодку.

З 1963 г. пачала працаваць выкладчыкам педінстытута. З 1965 г. — старшы выкладчык. У 1971 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыфразы ў беларускай літаратурнай мове (структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка)» у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

У 1975 г. атрымала вучонае званне дацэнта, у 1988 г. — прафесара. З 1981 г. займала пасаду загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў 15-га, 16-га скліканняў, член Вучонай рады універсітэта. Падрыхтавала 2 кандыдатаў навук.

Даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»