wd wp Пошук:

Кураслеп дуброўны

Кураслеп дуброўны[3] (Anemone nemorosa) — расліна роду кураслеп (Anemone) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назвы

Кураслеп дуброўны, белыя пралескі[4], пралеска[5], казадрост белы, канапелька[6][7], кураслеп гаёвы[8][9], кураслеп, кураслёп, слепет[10][11].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Кветка буйным планам
Apis mellifera на кветцы кураслепа

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25 см.

Карэнішча патоўшчанае, гарызантальнае, цыліндрычнае. Яно галінастае і хутка разрастаецца, забяспечваючы ўтварэнне густых зараснікаў.

Лісце тройчы рассечанае.

Кветканосы адзінкавыя і нясуць па адной кветцы. Кветкі белыя з фіялетавым адценнем на вонкавым боку пялёсткаў. Яны дасягаюць 2-6 см у дыяметры. Пялёсткі яйкападобныя. Іх колькасць змяняецца ад шасці да васьмі. Расліна цвіце з канца красавіка да сярэдзіны мая. Формула кветкі:

P

6 − 8

A

G

∞ _

{\displaystyle \ast P_{6-8};A_{\infty };G_{\underline {\infty }}}

\{\displaystyle \ast P_\{6-8\}\;A_\{\infty \}\;G_\{\underline \{\infty \}\}\}[12].

Шматлікае насенне спее ў чэрвені і наступнай вясной забяспечвае з’яўленне масавага самасеву.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ў Беларусі, лясной зоне еўрапейскай часткі Расіі, Заходняй Еўропе і Міжземнамор’і.

Кураслеп дуброўны расце звычайна ў шыракалістых лясах, часам у ялова-шырокалісцевых, можа дамінаваць у травастоі. Наяўнасць віду ў яловым лесе звычайна сведчыць пра выцясненне елкай былых тут калісьці дубовых лясоў[13].

Значэнне і выкарыстанне

Кураслеп дуброўны дае пчолам нектар і бледна-жоўты пылок[14].

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 120 відаў  
         
  парадак Казяльцовакветныя     род Кураслеп (Anemone)     f1
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Кураслеп дуброўны    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў   f2
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  11. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  12. Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
  13. Ветреницы с длинным корневищем
  14. Абрикосов Х. Н. и др. Ветреница // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 48.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Клумбавыя расліны
Катэгорыя·Кураслеп