wd wp Пошук:

Купяціцкі крыж-энкалпіён

Створка крыжа–энкалпіёна. Маці Божая Купяціцкая

Купяціцкі крыж-энкалпіён, або Купяціцкі абраз Маці Божай — бронзавы крыж-энкалпіён з в. Купяцічы каля Пінска. Крыж шанаваўся як цудатворны абраз Маці Божай[1]. Для яго была зроблена дарагая сярэбраная аправа. Абраз захоўваўся ў спецыяна пабудаванай царкве. У 1636 г. манахі Купяціцкага манастыра перасяліліся ў Кіеў і перанеслі з сабой энкалпіён, які быў змешчаны ў Сафійскім саборы.

Апісанне

Купяціцкі энкалпіён тыпалагічна адпавядае мадэлі, якая з’яўляецца найбольш характэрнай для кіеўскай металапластыкі XI-пач. XII ст.[2] Яе выявы рэльефныя. На адной створцы змешчана распяцце з пагруднымі выявамі святых, на другой — Маці Божай з дзіцем, а ў медальёнах — бюсты мучанікаў.

Зноскі

  1. Купятицкая икона Богородицы в связи с древнерусскими энколпионами
  2. Седова. Ювелирные изделия древнего Новгорода

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Пінска
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Крыжы
Катэгорыя·Абразы Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Купяцічы