Цудатворны абраз — у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах іканапісная выява, ушанаваная як крыніца цудатвораў рознага характару (часцей за ўсё вылячэнні, дапамогі на вайне, пры пажары).
Крыніцай цудоўных дзеянняў, на думку Царквы, з’яўляецца літасць Божая, якая дзейнічае праз абраз[1]. У Праваслаўнай царкве шануецца каля 1000 абразоў, якія праславіліся такім чынам[2]. У асноўным гэта абразы Багародзіцы.
Паданне лічыць першай цудатворнай іконай Мандыліён (Спас Нерукатворны) — плат з выявай Ісуса Хрыста, якая з’явілася на ім пасля таго як ён абцёр ім свой твар. Плат быў пасланы эдэскаму цару Абгару, які выздаравеў праз яго ад праказы. У праваслаўнай традыцыі, паводле падання, першым іканапісцам быў евангеліст Лука, які, напісаўшы абраз Багародзіцы, прынёс яе Панне Марыі, і тая сказала: «Літасць Народжанага ад Мяне і Мая ласказ гэтымі абразамі ды будуць»[3].