wd wp Пошук:

Кузьма Чурыла

Кузьма Чурыла (польск.: Koźma Czuryło, літ.: Kuzma Čurila; 29 лістапада 1908, в. Круты Бераг, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 15 студзеня 1951Гданьск, Польшча) — мастак, гравёр, майстар станкавага жывапісу і графікі.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 лістапада 1908 года ў беларускай праваслаўнай сям’і Эльжбеты і Канстанціна Чурылаў. Меў двух братоў[1].

Пасля школы, скончыўшы Нясвіжскую гімназію, марыў далей развіваць свае мастацкія здольнасці, але мусіў адвучыцца ў Ровенскай польскай гімназіі, якую скончыў у 1929 г. Пасля паступіў на факультэт выяўленчага мастацтва ва універсітэце імя Стэфана Баторыя, дзе навучаўся пяць гадоў. Адначасова там навучаліся яго сябры-беларусы: Леў Дабжынскі, Міхась Сяўрук[2].

На факультэце выяўленчага мастацтва навучалі прафесары: Ежы Гопэн — графіка; Фердынанд Рушчыц, Людамір Сляндзінскі і Аляксандр Штурман — жывапіс, малюнак; Бенедыкт Кубіцкі — партрэтны жывапіс; Баляслаў Балзукевіч  — скульптура; Юльюш Клос і Людвік Сакалоўскі — архітэктура; Марыян Маралёўскі — гісторыя мастацтва; Ян Булгак  — фатаграфія.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1936 г. Кузьма атрымаў дзяржаўную стыпендыю з Фонда нацыянальнай культуры, што дазволіла паехаць на стажыроўку на радзіму неакласіцызму ў Італію і Францыю.

Прымаў удзел у падпісцы віленскай графікі, зладжанай віленскай газетай «Słowo» ў 1934—1935, 1937, 1939 гадах. Аздобіў часопіс «Маладая Беларусь».

Адзін з членаў-заснавальнікаў «Групы Віленскай». Як член Віленскага таварыства мастакоў (польск.: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków)[3][4] экспанаваў свае творы на выставах: у Варшаве (1937[5]) і Вільні (1939[6], 1940, 1941)[7].

У 1937 годзе ажаніўся з сястрой свайго сябра Ідэльфонса Гоўвальта (польск.: Idelfons Houwalt) Вандай.

У 1939 годзе вярнуўся ў Вільню. У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў школе для дарослых у Вільні. У першай палове 1941 года быў звольнены са школьнай пасады і пераехаў у вёску каля Вільні. Вядома, што ў 1945 годзе сям’я Чурылаў жыла ў Познані. З 1946 года Кузьма выкладаў пры кафедры графікі на факультэце выяўленчага мастацтва Універсітэта імя Каперніка ў Торуні[8].

У 1949 годзе Кузьма лекаваў хворыя лёгкія ў Гданьску, дзе пасля аперацыі ён заўчасна памёр і быў пахаваны на гарадскіх Ваенных могілках[9]. У 1951 г. у Быдгашчы і Торуні адбылася пасмяротная выстаўка жывапісу і графікі Кузьмы Чурылы, якая складалася з 127 твораў. Таксама быў выдадзены каталог з уступным словам кіраўніка кафедры графікі Універсітэту імя Каперніка Ежы Гапена. Апроч малявання карцін мастак займаўся дэкорам мосту ў Торуні, а таксама храмавым аздабленнем. Ва ўсіх анкетах, якія яму даводзілася запаўняць у жыцці, ён пазначаў: беларус паводле нацыянальнасці, праваслаўны паводле веравызнання, родная мова — беларуская.

Сям’я

Жонка: Ванда Гоўвальт (польск.: Wanda Houwalt) (нар. 1914, Вільня — ?) — асістэнтка кафедры графікі ўніверсітэта ў Торуні[10]. Дзеці: сын Марк (нар. 1943, Вільня) і дачка Ірэна.

Творы

Дзясяткі прац мастака захоўваюцца ў музеях Вільні, Торуні, Варшавы, а таксама ў прыватных калекцыянераў і дзяцей мастака, якія жывуць у Польшчы.

Зноскі

  1. Наша вера № 3 (49) 2009
  2. Kozłowska, Helena. Lew Dobrzyński. Pejżaże z pamięci. // «Czasopis», Беларускі грамадска-культурны часопіс, прысвечаны пытанням сучаснасці, гісторыі, літаратуры і мастацтва, месца чалавека ў свеце. : часопіс / Jerzy Chmielewski. — Białystok: Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskich, 2007. — № 7-8. — С. 52-55. — ISBN ISSN: 1230-1876.
  3. Poklewski, Józef Marian (1937- ). Polskie życie artystyczne w międzywojennym Wilnie. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 1994. — С. 161-162, 231, 275, 285. — 357 с. — ISBN 83-231-0542-1..
  4. Konstantynów, Dariusz. Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków 1920-1939. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. — 286 с. — ISBN ISBN 978-985-6906-98-8.
  5. Wystawa Artystow Wileńskich w Instytucie Propagandy Sztuki. // «Słowo», : штодзённая газета.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 17.10.1937. — № 287. — С. 4.
  6. Jerzy Hoppen Wystava «Grupy Wileńskiej» // «Słowo», : штодзённая газета.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 30.04.1939. — № 117. — С. 9, 10.
  7. Kotłowski, Jan. Wilno w grafice dwudziestolecia miedzywojennego. Wystawa w celi Konrada w Wilnie. Maj — czerwiec 1994. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 1994. — С. 55. — 121 с. — ISBN 83-231-0513-8..
  8. Uniwersytet Mikołaja Kopernika, 1945-1955 / Galon, Rajmund (1906-1986). — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1957. — С. 282, 290, 291. — 368 с. — 1 000 экз.
  9. Kalembka, Sławomir. Dwieście lat Sztuk Pięknych na Uniwersytetach w Wilnie i Toruniu 1797-1997. — Toruń: Toruńskie Towarzystwo Kultury, 1998. — С. 53. — 78 с. — ISBN 83-906308-5-0..
  10. Mansfeld, Bogusław. Plastyka toruńska 1945-1975. — Toruń, 1975. — С. 68. — 174 с..
  11. Koźma Czuryło. Kompozycja / Stefan Zagorski. — Alma Mater Vilnensis czasopismo akademickie zeszyt 12. — Wilno: Wydawnictwo koła polonistow studentow U.S.B., 1935. — С. 71. — 112 с..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Гданьску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Мікалая Каперніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта