wd wp Пошук:

Czasopis

«Czasopis» («Часопіс») — беларускі інфармацыйна-культурны часопіс, які выдаецца Аб’яднаннем беларускіх журналістаў у Польшчы. Выходзіць з красавіка 1990 ў горадзе Беласток (Польшча) на польскай і беларускай мовах.

Выданне змяшчае штомесячны агляд грамадска-палітычных і культурных падзей на Беласточчыне, у Беларусі, Польшчы і ў свеце. Асвятляецца становішча беларускай нацыянальнай супольнасці, царкоўнае жыццё ў Польшчы і на Беласточчыне, гісторыя праваслаўных прыходаў і цэркваў.

«Czasopis» друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гістарычных падзей у Польшчы і на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў беларускай культуры, творы беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны. Друкуюцца дыскусійныя матэрыялы, лісты чытачоў, інтэрв’ю. Аўтарскую рубрыку мае вядомы пісьменнік і публіцыст з Беласточчыны Сакрат Яновіч.

У часопісе змяшчаюцца таксама: каляндар падзей, агляд друку, рэцэнзіі, прэзентацыі.

Выданне ілюстраванае.

Галоўны рэдактар — Ю. Хмялеўскі.

Спасылкі

  1. 1 2 3 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1230-1876
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы Польшчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сродкі масавай інфармацыі ў Беластоку
Катэгорыя·Часопісы на польскай мове
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове