wd wp Пошук:

Крапінец

Polygala chamaebuxus
Polygala amara
Polygala lutea
Polygala macradenia var. macradenia
Polygala japonica
Polygala paucifolia
Polygala nana
Polygala poaya

Крапінец[4] (Polýgala) — род сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).

Крапінец расце амаль ва ўсіх ўмераных і цёплых кліматычных зонах[5].

Назва

Назва роду Polygala паходзіць ад старажытнагрэчаскага грэч.: πολύς + грэч.: γάλα — «шмат малака», лічылася, што расліна здольна павялічыць надоі малака ў буйной рагатай жывёлы[6].

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы, паўкусты або кусты. Чашачка пяцілісточкавая, пасля адцвітання застаецца пры плодзе. Два ўнутраных чашалісцікі (крылцы) буйней іншых і ярка афарбаваныя. Пялёсткаў ад трох да пяці, зрослых у рознай ступені. Плод — каробачка, сціснутая з бакоў, зваротнасэрцападобная. Насенне з зубчастым прынасеннікам, вярхушка яго выгнутая, пашыраная, звычайна падзеленая на дзве няроўныя лопасці; завязь верхняя, двухгнёздавая, у кожным гняздзе развіваецца па адной насеніне.

Віды

Род ўключае віды[7][8][9][10][11][12]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Sp. Pl. 2: 701. 1753
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Polygala. The Jepson eFlora 2013.
  6. Coombes, A. J. (2012). The A to Z of Plant Names. USA: Timber Press. pp. 312. ISBN 9781604691962. https://archive.org/details/isbn_9781604691962/page/312.
  7. Polygala. North American species. USDA PLANTS.
  8. Polygala: list of species. Flora of China.
  9. GRIN Species Records of Polygala. Архівавана 6 грудень 2000. Germplasm Resources Information Network (GRIN).
  10. Polygala. FloraBase. Western Australian Herbarium.
  11. Polygala. Atlas of Living Australia.
  12. Polygala. Red List of South African Plants. SANBI.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Крапінец