wd wp Пошук:

Кочышчы

Ко́чышчы[2] (трансліт.: Kocyscy, руск.: Кочищи) — аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці, каля меліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Адміністрацыйны цэнтр Качышчанскага сельсавета. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск.

Гісторыя

Упершыню Кочышчы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павета Менскага ваяводства. Паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1567).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кочышчы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала драўляная царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Кочышчах дзейнічала царква, працавалі школа і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1917 тут адкрылася школа.

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Решение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2012 г. № 122 О внесении изменений в некоторые решения Ельского районного Совета депутатов (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ко́чышча, н.
  3. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Ельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Качышчанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных