wd wp Пошук:

Кола грукатала

«Ко́ла груката́ла» (трансліт.: Koła hrukatała) — пяты студыйны альбом беларускага фолк-мадэрн гурта Палац, выдадзены ў кастрычніку 2012 года. Альбом стаў першым рэлізам гурта за дзесяць год і атрымаў добрыя водгукі крытыкаў.[1]

Пра альбом

Большасць спеваў з альбома належаць аўтарству лідара гурта Алегу Хаменка, аднак усе яны звязаны з беларускімі легендамі і паданнямі. Кожная кампазіцыя прысвечана канкрэтнаму святу або падзеі. Так, песня “Кола грукатала” звязана са святам Сёмухай (Троіцай), “Прыляцела ластаўка” - са святам Пятра і Паўла. Кампазіцыя “Праваджала маці сына” была створана на аснове ўзгадвання аб спеве, які спявалі удзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў.[2]

Афіцыйная прэм’ера трэка “Ластаўка” адбылася вясной 2006 года. Кампазіцыя “Кола грукатала”, адзін з найбольш вядомых хітоў гурта, была прадстаўлена ў канцы 2007 года ў межах адборачнага тура на конкурс “Еўрабачанне”.[1]

Песні “Страла” і “Русалкі” - беларускія народныя спевы, упершыню запісаныя гуртом у 1995 годзе для альбома “Палац”; на дыску яны прысутнічаюць у якасці дадатка ў новых аранжыроўках. Інструментальная частка альбома ўяўляе сабой саўндтрэкі для праекта “Салдат-доктар”, прэзентаванага ў тым жа годзе.

На песню “Кола грукатала” зняты відэакліп.[3]

Рэцэнзіі

Альбом быў добра сустрэты крытыкамі: на сайце Experty.by, прысвечанаму беларускай музыцы, ён атрымаў сярэднюю адзнаку 9,00 з 10. Дзмітрый Безкаравайны адзначыў, што сутнасць цяперашняга “Палаца” - у глыбіні, якую могуць даць толькі жывыя класікі. На думку Сяргея Будкіна, у дыск увайшлі спевы, якія ўжо можна запісваць у класіку айчыннай фолк-музыкі. Таксама ён вылучыў песню “Стаіць вярба”, якая зноў набрала соку ды ажыла. Эксперт Алег Клімаў напісаў, што альбом не надта выбітны, але “прахадных” кампазіцый у ім няма. Станоўчы водгук ад Дзмітрыя Падбярэзскага атрымаў спеў “Шэрая поўсць”, па яго словах надзвычай ударны нумар з выразна падкрэсленай рокавай асновай, аднак неадназначную рэакцыю выклікаў трэк “Спейце, хлопцы”, у якой цытата з песні “Радзіма мая дарагая” кампазітара Уладзіміра Алоўнікава ў гітарным сола падалася яму залішне просталінейнай.[1]

Узнагароды і ўплыў

Альбом выйграў узнагароду ў намінацыі “Лепшы фолк-альбом” за 2012 год па версіі сайта Experty.by.[4], а таксама заняў пятае месца сярод лепшых беларускіх альбомаў, выдадзеных з 2008 па 2012 гады.[5]

Спеў “Кола грукатала” заняў шэсцьдзясят другое месца ў рэйтынгу “100 найвялікшых беларускіх песень” па версіі інтэрнэт-сайту “Тузін Гітоў”, складзеным у 2015 годзе.[6]

Трэкліст

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Кола грукатала» Алег Хаменка паводле традыцыйных спеваў свята "Сёмуха"Алег Хаменка 3:34
2. «Хай месяц лунае» Алег Хаменка паводле народнай прыказкіАлег Хаменка 4:38
3. «Шэрая поўсць» Алег ХаменкаАлег Хаменка 3:21
4. «Стаіць вярба» народныянародная, апрацоўка Алега Хаменкі і гурта "Палац" 3:45
5. «Прыляцела ластаўка» народныяАлег Хаменка паводле традыцыйных спеваў свята Пятра і Паўла 4:42
6. «Птушка» Анатоль СысАлег Хаменка 4:48
7. «Маці» Алег ХаменкаАлег Хаменка 3:59
8. «Спейце, хлопцы» Алег ХаменкаАлег Хаменка 4:15

Дадатак 1:

НазваСловыМузыка Працягласць
9. «Страла» народныянародныя, апрацоўка гурта "Палац" 4:22
10. «Русалкі» народныянародныя, апрацоўка гурта "Палац" 3:51

Дадатак 2:

НазваМузыка Працягласць
11. «Вясельны маршык» Дзмітрый Карабач, аранжыроўка гурта "Палац" 1:53
12. «Фаніпальскі вальс» Дзмітрый Карабач, аранжыроўка гурта "Палац" 2:27
13. «Марш Белякова» Юрый Белякоў, аранжыроўка гурта "Палац" 2:14
14. «Грукоча кола млына» гурт "Палац" 3:36

Удзельнікі запісу

Музыка – Алег Хаменка (1,2,3,5,6,8), народная ў апрацоўцы Алега Хаменкі (4), народная ў апрацоўцы гурта “Палац” (9,10), Дзмітрый Карабач (11,12), Юрый Белякоў (13)

Словы – Алег Хаменка паводле народных спеваў і прыказак (1,2,3), Алег Хаменка (3,7,8), народныя (4,9,10), Анатоль Сыс (6)

Зноскі

  1. 1 2 3 /Палац “Кола грукатала” (+аўдыё)
  2. /Группа “Палац” в год своего 20-летия выпустила два новых диска Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Відэакліп на песню “Кола грукатала” гурта “Палац”
  4. Лучшие альбомы 2012 (+аудио)
  5. Троіца “Зімачка” – лучший альбом за 5 лет (+аудио)
  6. 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа) Архівавана 6 лютага 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Альбомы 2012 года
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Альбомы гурта «Палац»
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў