wd wp Пошук:

Клеменс Фрыц

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Клеменс Фрыц (ням.: Clemens Fritz; нар. 7 снежня 1980, Эрфурт, ГДР) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступленням за клуб «Вердэр», дзе доўгі час быў капітанам.

Кар’ера

Клубная

Футбольную кар’еру Клеменс пачаў у 14 гадоў у юнацкай камандзе клуба «Рот-Вайс» з яго роднага Эрфурта. Праз два гады ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы і футбольная школа была зачынена. Клеменс працягнуў заняткі ў Лейпцыгу, у футбольнай школе мясцовага клуба «Лейпцыг», але праз год ён зноў вярнуўся ў Эрфурт, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду чырвона-белых. З 1999 года Фрыц стаў прыцягвацца да гульняў асноўнай каманды і за два сезоны правёў 57 матчаў і забіў 14 мячоў.

У 2001 годзе маладога абаронцу запрасілі ў клуб Другой Бундэслігі «Карлсруэ». У новым клубе Фрыц рэгулярна выходзіў на поле ў асноўным складзе.

У 2003 годзе ён заключыў кантракт з «Баерам» з Леверкузена. 9 лістапада 2003 года Фрыц правёў свой першы матч у Бундэслізе. Улетку 2004 года Клеменс атрымаў сур’ёзную траўму і здолеў вярнуцца на поле толькі ў сакавіку 2005 года, выйшаўшы на поле ў матчы супраць «Ліверпула» у рамках розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.

У 2006 годзе Клеменс Фрыц перайшоў у брэменскі «Вердэр», дзе неўзабаве таксама стаў асноўным правым абаронцам каманды, выцесніўшы са складу іграка зборнай Германіі Патрыка Авамаелу. Пазней таксама стаў капітанам брэменскай каманды. У сакавіку 2017 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону, і ў маі абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4]

Міжнародная

Дэбют у нацыянальнай зборнай Германіі адбыўся 7 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць зборнай Грузіі, а 2 чэрвеня 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына Фрыц правёў свой першы гол.

Дасягненні

Клубныя

«Вердэр»:

Міжнародныя

Германія:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142801003 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Clemens Fritz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142801003 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Капитан «Вердера» Фритц объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Карлсруэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрфурце
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рот-Вайс Эрфурт
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта