wd wp Пошук:

Зборная Сан-Марына па футболе

Зборная Сан-Марына па футболе — каманда, што прадстаўляе Сан-Марына на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Кіроўная арганізацыя — Федэрацыя футбола Сан-Марына.

Адна з самых слабых зборных у сусветным футболе. Магчыма, што слабасць каманды злучана з вельмі невялікім насельніцтвам краіны (меншае насельніцтва з усіх членаў УЕФА мае толькі Гібралтар). Зборная Сан-Марына ніколі не гуляла ў фінальных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы, а за ўсю сваю гісторыю пакуль здабыла толькі адну перамогу.

Станам на 7 красавіка 2016 года зборная займае двухсотае месца ў рэйтынгу ФІФА[1], а ў рэйтынгу УЕФА станам на 13 лістапада 2015 года[2] — 53-е.

Зноскі

  1. FIFA/Coca-Cola World Ranking(англ.)  (недаступная спасылка). FIFA. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. Праверана 10 чэрвеня 2016.
  2. Рейтинг национальных сборных Европы. UEFA National Team Ranking / Updated 2015/11/13 20:52 CET Архівавана 26 жніўня 2014. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбол у Сан-Марына
Катэгорыя·Зборная Сан-Марына па футболе
Катэгорыя·Футбольныя зборныя