wd wp Пошук:

Каханавічы

Каха́навічы[1] — аграгарадок у Беларусі, каля рэк Бярозаўка і Водзьга[2]. Цэнтр сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 600 чал. (2010). Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 194 км ад Віцебска[3], на скрыжаванні аўтамабільных дарог на Верхнядзвінск, Расоны, граніцу з Расіяй.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Каханавічы згадваюцца ў XVII стагоддзі як уладанне Лавейкаў. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. Каля 1628 года Крысціна Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Фларыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла. Пасля 1710 года іхняя адзіная дачка Марыяна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка мясцовасць перайшла да яго сына Яўстаха, які разам са сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.

У складзе Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каханавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. Мястэчка знаходзілася ва ўладанні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі пабудаваў тут каталіцкую капліцу Маці Божай. У другой палове XIX стагоддя ў мястэчку было 26 двароў, працавалі бальніца і школа.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Каханавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня паселішча было перададзена ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  3. 1 2 БелЭн, 1999
  4. Мястэчкі Беларусі, 2010
  5. ГСКП, 1883
  6. Памяць. Верхнядзвінскі раён, 2000

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Каханавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Каханавічы
Катэгорыя·Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Мястэчкі Полацкага ваяводства