wd wp Пошук:

Беларуска-расійская граніца

Беларуска-расійская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю 1283 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Латвіяй на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.

Гісторыя

РСФСР і БССР

БССР была ўтворана 1 студзеня 1919 года ў складзе Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай губерняў цалкам, амаль усёй Віцебскай губерні, пяці заходніх паветаў Смаленскай губерні, чатырох паўночных паветаў Чарнігаўскай губерні і па адным павеце Віленскай і Сувалкаўскай губерняў.

Ужо 16 студзеня 1919 Цэнтральны Камітэт Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) пастанавіў вывесці са складу БССР Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні, пакідаючы ў яе складзе толькі Мінскую і Гродзенскую.

Пасля БССР была аб’яднаная з Літвой ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, а з яе складу быў выведзены і перададзены ў склад РСФСР у лютым 1919 Рэчыцкі павет. Далейшы перадзел межаў быў спынены польска-бальшавіцкай вайной.

Пасля адыходу палякаў у 1920 годзе БССР была абвешчана наноў. Тэрыторыя БССР ахоплівала толькі 6 няпоўных паветаў Мінскай губерні (52,4 тыс. км², дзе жыло 1,5 млн чал.).[2]

Сучасны стан

Статус дзяржаўнай граніцы з Расійскай Федэрацыяй нададзены пастановай Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1993, але маюцца міжнародныя дамовы між Беларуссю і Расіяй, у якіх яны наўзаем прызнаюць тэрытарыяльную цэласнасць у існуючых межах. Фактычнае знаходжанне беларуска-расійскай граніцы па адміністрацыйнай мяжы РСФСР і БССР упершыню было прызнанае Дамовай ад 18 снежня 1990 года.

На сённяшні дзень становішча граніцы з Расіяй рэгулюецца Дамовай аб сяброўстве, дабрасуседстве і супрацоўніцтве паміж РБ і Расійскай Фэдэрацыяй ад 21 лютага 1995[1].

20 жніўня 2020 года прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў, што тэхнічна абсталяваць беларуска-расійскую мяжу, паводле папярэдніх разлікаў, будзе каштаваць бюджэту 2,5-3 мільярды рублёў, а на такія працы прыйдзецца патраціць 3-5 гадоў[3].

Зноскі

  1. 1 2 Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
  2. Еўрапейскія граніцы Беларусі: нялёгкая гісторыя пытання Архівавана 15 жніўня 2014.
  3. Прэм’ер: Тэхнічна абсталяваць мяжу з Расіяй каштуе амаль 3 мільярды рублёў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларуска-расійскія адносіны
Катэгорыя·Граніцы Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Граніцы Беларусі