wd wp Пошук:

Катэрынопіль

Катэрынопіль[1] (укр.: Катерино́піль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Катэрынопільскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Чыгуначная станцыя на лініі Чаркасы - Умань.

Гісторыя

На тэрыторыі пасёлка выяўленыя рэшткі паселішчаў 2-4 ст. да н.э. Хутар Калныбалота заснаваны ў 1545 г. У той час паселішча уваходзіла ў Брацлаўскае ваяводства і атрымаў ад караля Жыгімонта II Аўгуста прывілей, паводле якога жыхарам паселішча дазвалялася займацца рамёствамі, гандлем, мець самакіраванне. А ніжэй па рацэ яшчэ адзін хутар стаў называцца Нэбэрыбісы, заснаваны казаком з такім прозвішчам, ад якога і пайшла назва хутара. Уцекачы ад прыгону павялічвалі колькасць паселішчаў, нягледзячы на пагрозу падвергнуцца нападам татараў з Дзікага поля, якое ужо пачыналася за ракой. Ёсць меркаванне, што прадастаўленне прывілея пра магдэбургскае права адначасова з замкам Звянігарада звязаныя з асобай казака Калныбалотка, які быў не толькі адважным ваяром, але і арганізатарам і гаспадаром, і, верагодна, палітыкам, каб заслужыць прадастаўленне паселішчу такога права і назвы.

У 1793 г. правабярэжныя землі Украіны ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай адышлі пад уладу Расійскай імперыі. Мястэчка Калныбалота ўвайшло щ Брацлаўскае намесніцтва. 3 1795 г. яно стала павятовым горадам Вазнясенскага намесніцтва, а з 1797 г. — Кіеўскай губерні. У 1795 г. Калныбалота перайменавана ў Катэрынопіль.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чаркаскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных