Катэрынопільскі раён[1] (укр.: Катеринопільський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чаркаскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Катэрынопіль[1] (укр.: Катеринопіль).
Утвораны ў 1923 г. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2016 года складае 24236 чал., плошча — 672,2 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 22 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі і 29 сёлаў.