wd wp Пошук:

Касталом лекавы

Кастало́м лекавы[3], сабачы язык[3], шалянец[3] (Cynoglossum officinale) — від кветкавых раслін роду Касталом (Cynoglossum) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Назва

Касталом лекавы, касталом[4], сабачы язык[5], багун, касталом, касталомнік[6][7][8], шалянец[6].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 35—100[3] см. Карэнішча тоўстае, верацёнападобнай формы, цёмнае. Сцяблы нешматлікія, прамастойныя, апушаныя, разгалінаваныя ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, ланцэтнай формы, з суцэльным краем і завостранай верхавінкай, апушанае, знізу амаль лямцавае. Прыкаранёвае лісце звужаецца ў доўгі чаранок, верхняе — больш дробнае і сядзячае. Кветкі паніклыя, бруднага цёмна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках, у завітках, сабраных у мяцёлчатыя суквецці. Плод — чатырохарэшак. Арэшкі яйцападобнай формы, даўжынёй 5—7[3] мм, з кручкападобнымі шыпамі

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від раслін. Натуралізаваўся на тэрыторыі ЗША і Канады[9]. Святлолюбівая расліна. Расце на сухіх лугах, камяністых россыпах, у стэпу, парках, садах і агародах, па берагах вадаёмаў, у ярах, каля дарог і на чыгуначных насыпах, на пустках, засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвеніжніўні.

Выкарыстанне

Лекавая і меданосная расліна. Сок расліны і адвар кораня мае ратыцыдныя і інсектыцыдныя ўласцівасці і выкарыстоўваецца для знішчэння грызуноў і насякомых. З каранёў магчыма атрымаць чырвоную фарбу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай