У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касталом. Кастало́м[3][4] (Cynoglóssum) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Навуковая лацінская назва Cynoglossum паходзіць ад грэч. κύων (сабака) і γλῶσσα (язык) ад шурпатага навобмацак і прадаўгаватага лісця расліны.
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 35—100 см. Корань тоўсты, верацёнападобнай формы. Маюцца 2—3 баразнаватыя сцяблы, густа аблісцелыя. Лісце чаргаванае, суцэльнае, апушанае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, бура-чырвонага колеру з сінім, блакітным, фіялетавым адценнем, паніклыя, у мяцёльчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.
Расліны ядавітыя.
Расліны распаўсюджаны ва ўмераных, трапічных і горных раёнах Паўночнага паўшар’я. Растуць па берагах рэк, у ярах, на засмечаных месцах.
Род налічвае каля 60 відаў (83[5] віды). Некаторыя з іх: