wd wp Пошук:

Каратканожка лясная

Караткано́жка лясная[3] (Brachypodium sylvaticum) — від кветкавых раслін роду Каратканожка (Brachypodium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая цёмна-зялёная расліна вышынёй 60—100[3] см. Утварае дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, апушанае ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае, шурпатае на похвах. Суквецце — рэдкі, паніклы колас. Каласкі складаюцца з 6—15[3] кветак. На ніжняй кветкавай лускавінцы маецца тоўсты сагнуты асцюк даўжынёй 7—13[3] мм. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле. Цвіце ў ліпеніжніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Коротконожка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метлюжковыя