wd wp Пошук:

Караль Барамеўш Гофман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гофман. Караль Барамеўш Аляксандр Гофман (польск.: Karol Boromeusz Aleksander Hoffman, 1798, с. Вярухаў недалёка ад Варшавы (цяпер Западноваршавский повят, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — 6 ліпеня 1875, Блазевіц каля Дрэздэна) — польскі пісьменнік, гісторык, публіцыст, юрыст і выдавец. Член-карэспандэнт Акадэміі ведаў (з 1873). Ганаровы член Познанскага таварыства сяброў навук (1869—1875).

Біяграфія

У 1816 быў аднавіцелем прац віленскіх масонскіх ложаў «Руплівы ліцвін», «Добры пастар». Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне ў 1821, масон 7-й ст.; ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 7-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820; прадстаўнік нясвіжскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» пры Вялікім Усходзе Польшчы ў 1820—1821, масон 7-й ст[5].

Як прадстаўнік літоўскіх ложаў у Варшаве звярнуўся да Л. Каменскага, А. Непакойчыцкага, Фл. Вайніловіча і Хр. Дамброўскага з лістом ад 21 верасня 1821 г., у якім перадаў загад намесніка Каралеўства Польскага аб закрыцці масонскіх ложаў і іх пасяджэнняў на правінцыі да 15 кастрычніка 1821 г., засцерагаў іх ад працягу масонскіх прац на землях, якія не знаходзяцца пад уладай цэсарэвіча: «Не рабіце, аднак, таго, не звязаўшыся спачатку з гмінамі Вялікага Урада, каб не падстаўляць сябе асабіста на якую-небудзь непрыемнасць, а Таварыства — на публічнае пасрамленне». Член Таварыства «Панта коіна», Саюза вольных палякаў, польскага Патрыятычнага таварыства[5].

У 1826 г. атрымаў дваранскую набілітацыю з гербам «Дзеяслаў»[5].

У 1828 г. стаў юрысконсультам-дарадцам Польскага банка, а ў 1830 — адным з яго дырэктараў. Генеральны кантралёр манетнага двара. У 1828—1830 г. быў выдаўцом часопіса па праблемах права «Thеmis Polska»[5].

Удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні 1830—1831, пасланы ўрадам у Дрэздэн за фінансавай падтрымкай. У эмігрыраваў з Дрэздэна пад прымусам расійскага пасла ў Парыж. У эміграцыі ў Парыжы належаў да партыі Адама Ежы Чартарыйскага. У 1837—1839 г. — рэдактар «Kroniki Emigracii Polsiej» («Хроніка польскай эміграцыі»). З 1848 г. зноў у Дрэздэне, сябра Камітэта Польскай эміграцыі. Адсуль пасылаў карэспандэнцыю ў Кракаўскі «Czas»[5].

З 1873 года член-карэспандэнт Акадэміі ведаў ў Кракаве.

Творчасць

Аўтар прац аб лістападаўскім паўстанні 1830 года ў Польшчы, каштоўнага зборніка матэрыялаў аб Вялікай эміграцыі — «Vademecum polskie» (1839). У сваіх гістарычных працах спецыфіку польскага гістарычнага працэсу бачыў у слабасці каралеўскай улады і няразвітасці гарадоў[5].

Праціўнік польскіх дэмакратычна-рэспубліканскіх плыняў.

Сям’я

У 1829 ажаніўся з Клемянцінай Танскай, польскай пісьменніцай.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142024961 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. Karol Boromeusz Aleksander Hoffman — 2007.
  3. Bibliothèque nationale de France Karol Boromeusz Hoffman // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 9 снежня 2021.
  5. 1 2 3 4 5 6 Швед, В. В. Гофман Караль // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Літаратура

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»
Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Рэдактары Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Выдаўцы Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Юрысты Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных