wd wp Пошук:

Казімір Адамавіч Равяка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Равяка. Казімі́р Адáмавіч Равя́ка[2][3] (або Рэвя́ка[1][4]) (9 жніўня 1937, Смалянікі, цяперашні Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 9 ліпеня 2013) — савецкі і беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар (БДУ)[1]. Антыкавед, даследаваў гісторыю Пунічных войнаў і культуру старажытнага Рыма[4].

Біяграфія

Дзяцінства, вучоба

Нарадзіўся ў 1937 г. у вёсцы Смалянікі. Рос у сялянскай сям’і, перажыў Вялікую Айчынную вайну і першыя пасляваенныя гады[5]. У 1955 г. скончыў школу ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. У тым жа годзе паступіў у Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна, які скончыў з адзнакай[6].

У 1962 скончыў гістарычны факультэт БДУ. У тым жа годзе пачаў працаваць настаўнікам у школе ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна. З 1967 працаваў выкладчыкам у Краснабярэжскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (Жлобінскі раён)[7].

Праца ў БДУ

Па запрашэнні загадчыка кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ Ф. М. Нячая паступіў, а пазней скончыў аспірантуру таго ж універсітэта. З 1972 г. працаваў на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. «Профессор Нечай предложил своему ученику для исследования принципиально важный для романистики вопрос о роли плебса. Решить проблему предстояло на примере конкретного исторического события — II Пунической войны»(руск.) , — пісаў І. А. Еўтухоў[8].

У 1974 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Роля рымскага і італійскія плебсу ў 2-й Пунічнай вайне» (навуковы кіраўнік – Ф. М. Нячай). І. А. Еўтухоў адзначыў: Казімір Адамовіч «пераканаўча паказаў, што пасля бітвы пры Канах Рым панізіў цэнз рымскіх грамадзян для службы ў войску, у выніку чаго прызваныя ў войска пралетарыі (плебеі шостага разраду) амаладзілі яе, павысілі баяздольнасць і спрыялі перамозе Рыма»[9]. У сваю чаргу, у 1982 Равяка дэпаніраваў манаграфію «Нямецкая гістарыяграфія пра Пунічныя войны», а ў 1988 апублікаваў абагульняючую манаграфію «Пунічныя войны»[9].

«Это первое комплексное исследование Пунических войн в советской историографии, ссылки на которое присутствуют во всех исследованиях по истории Римской республики и военного дела античности»(руск.) , — падагульніў А. І. Малюгін[10].

У 1990-х К. А. Равяка ўдзельнічаў у напісанні навукова-папулярных работ. У 1993 разам з чэшскім антыказнаўцам І. А. Лісавым. У 1996 выйшла кніга тых жа аўтараў «Антычны свет у тэрмінах, імёнах і назвах» (у 1997 годзе выйшла 2-е выданне, у 2001 годзе — трэцяе; агульны тыраж — 30 тысяч асобнікаў)[11][12][13].

У 1990-х у складзе розных аўтарскіх калектывах Казімір Равяка ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першых пасля доўгага забыцця перавыданняў кніг Э. Рэнана «жыццё Ісуса» і «Апосталы», а таксама твораў Іосіфа Флавія «Іўдзейская вайна» і «Іўдзейскія старажытнасці»[11]. «…когда на кафедре развернулась подготовка к изданию „Иудейских древностей“ Иосифа Флавия, выяснилось, что в библиотеках Минска и в ближайших крупных библиотечных центрах отсутствует русский перевод этого произведения, а делать самостоятельный перевод нет ни времени, ни возможностей, именно Казимир Адамович, воспользовавшись своими научными контактами, смог достать русский (крайне редкий) дореволюционный текст, который и лег в основу белорусского комментированного издания. При этом он всячески выступал против упоминания в издании своего имени, считая, что не совершил ничего особенного. Хотя, как вспоминает В. А. Федосик, без Казимира Адамовича само издание „Иудейских древностей“ было бы невозможно»(руск.) , — адзначыў А. І. Малюгін[14].

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці Казіміра Адамовіча ў 1990-х і 2000-х — вучэбная літаратура. Разам з Г. І. Даўгяла і М. С. Корзунам падрыхтаваў вучэбны дапаможнік для 5-х класаў «Гісторыя старажытнага свету» на рускай і беларускай мовах (выданняў 1996, 1998, 2001) і «Гісторыя цывілізацый Старажытнага свету» на беларускай і рускай мовах (выданняў 1993), 8 карт і 5 контурных карт. Таксама ў 1993 К. А. Рэвяка апублікаваў вучэбны дапаможнік для студэнтаў / для вну «Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма» (А. І. Малюгін пісаў, што К. А. Равяка не змог завяршыць працу над падручнікам па гісторыі Старажытнага Рыма па прычыне цяжкай хваробы)[15], у 1999 — «Антычнасць на Беларусі» (абедзве кнігі — на беларускай мове), у 2001 «Заходнееўрапейская культура: антычнасць і Сярэднявечча» (у сааўтарстве)[15][16].

Доўгія гады К. А. Равяка кіраваў працай cтудэнцкага навуковага гуртка «Антычнасць і сучаснасць». Многія былыя чальцы гуртка ўжо маюць вучоныя ступені і займаюцца працай з будучымі гісторыкамі. Гурток працягнуў працу з назвай «Scriptorium», з’яўляецца самым старым на факультэце і ў 2014 адзначыў паўвекавы юбілей[15][1].

У апошнія гады жыцця Казімір Равяка апублікаваў дзве манаграфіі: 1) «Войны Рыма з Карфагенам: асноўныя тэндэнцыі і напрамкі гістарыяграфіі» (2000) і «Антычная спадчына на Беларусі» (1998)[17][10].

«Быть может, не столь впечатляющей была подготовка научных кадров высшей квалификации — Казимир Адамович подготовил лишь двух кандидатов наук, но в условиях 90-х гг. ХХ в. и это заслуживает уважения. Его ученики избрали для себя другие области специализации — историю Римской Британии (Е. Е. Барсук) и историю Понтийских войн (А. Г. Зельский). Стоит только пожалеть, что К. А. Ревяко не удалось создать собственную научную школу»(руск.) , — заўважыў А. І. Малюгін[15].

У цэлым жа Казімір Равяка напісаў 3 манаграфіі і каля 100 артыкулаў і тэзісаў выступленняў на навуковых канферэнцыях. І да, і пасля распаду Савецкага Саюза К. А. Равяка прынімаў актыўны ўдзел у працы навуковых канферэнцый у Мінску, Маскве, Вільні, Львове, Ерэване і многіх іншых гарадах, быў у навуковых камандзіроўках і ў краінах сацыялістычнага блока (Чэхаславакіі, Польшчы, ГДР)[15].

У 1997 К. А. Рэвяке было прысуджана вучонае званне прафесара. 25 лютага 2001 Казімір Адамавіч выступіў з абаронай доктарскай дысертацыі на тэму «Барацьба Рыма і Карфагена за сусветнае панаванне»[11][10]. У тым годзе гісторык быў адзначаны Ганаровымі граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1978, 1987), Ганаровай граматамі БДУ (1980, 2001), Ганаровая грамата БДУ да 50-годдзя гістарычнага факультэта (1984) і іншымі ўзнагародамі[14].

З успамінаў аб Казіміры Адамавічы Равяке

А. І. Малюгін: «С. Г. Карпюк, ведущий научный сотрудник Института всеобщей истории РАН, которому доводилось встречаться с К. А. Ревяко в Москве на конференциях, отмечает, что для него Казимир Адамович является образцом белорусского интеллигента, эрудита, превосходного собеседника, отличного специалиста. Думается, что к этой характеристике присоединятся все знавшие Казимира Адамовича»(руск.) [14].
Стралец М. В., Старыкаў В. І.: «30 июня 2003 года в зале заседаний Президиума НАНБ одновременно получали докторские дипломы один из авторов этих строк и учившаяся в данном техникуме во времена преподавания К. А. Ревяко женщина, ставшая доктором сельскохозяйственных наук, а сам Ревяко К. А. — аттестат профессора. В момент, когда один из авторов этих строк, которого Казимир Адамович учил в БГУ в 1976—1977 учебном году, получал поздравления от своего педагога, подошла эта женщина и выразила Казимиру Адамовичу благодарность за знания, полученные во время его преподавания»(руск.) [18].

Працы

Дысертацыі

  1. Ревяко, К. А. Роль римского и италийского плебса во 2-ой Пунической войне: Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук: специальность 07.00.03 Всеобщая история / Белорусский государственный университет имени В. И. Ленина (руск.) . — Мн., 1973.
  2. Ревяко, К. А. Борьба Рима и Карфагена за мировое господство: Диссертация на соискание учёной степени доктора исторических наук: 07.00.03: 25.01.2001: 26.09.2001 / Белорусский государственный университет (руск.) . — Мн., 2000.

Манаграфіі, навуковыя зборнікі і артыкулы

  1. Ревяко, К. А. Пунические войны (руск.) . — Мн.: Университетское, 1988. — 270, [1] с. — ISBN 5-7855-0087-6.
  2. Равяка, К. А. Антычная спадчына на Беларусі / Навук. рэд. Корзун М. С. (бел.) . — Мн.: ЗАТ «Веды», 1998. — 100 с. — ISBN 985-6390-76-1.
  3. Ревяко, К. А. Войны Рима с Карфагеном: основные тенденции и направления историографии / Научный редактор В. С. Кошелев (руск.) . — Мн.: Бел. гос. ун-т, 2000. — 139, [2] с. — ISBN 985-445-294-8.
  4. [Рэдкалегія: С. М. Ходзін (адказны рэдактар), У. Н. Сідарцоў, К. А. Равяка, К. І. Казак, В. А. Цяплова, В. М. Шутава]. Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання: матэрыялы да Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння У. І. Пічэты, Мінск, 23―24 красавіка 1998 г. (бел.) . — Мн.: Белдзяржуніверсітэт, 1998. — ISBN 985-445-036-8.
  5. Равяка, К. А. Пунические войны в русской дореволюционной историографии (руск.) . — Мн.: БДУ, 2000. — С. 80-86. — ISBN {{{isbn}}}.

Публікацыі крыніц і даследваній

  1. Иосиф Флавий. Иудейская война / подгот. текста, предисл. и примеч. К. А. Ревяко, В. А. Федосика (руск.) . — Мн.: Беларусь, 1991. — 512 с. — ISBN 5-338-00653-7.
  2. Иосиф Флавий. Иудейские древности: [в 2 т.] / Иосиф Флавий; Г. Г. Генкель, В. А. Федосик, Г. И. Довгяло, К. А. Ревяко (руск.) . — Мн.: Беларусь, 1994. — ISBN 985-01-0001-X.
  3. Ренан, Э. Ж. Жизнь Иисуса; Апостолы: пер. с фр. / Э. Ж. Ренан; [вступ. ст. К. А. Ревяко, В. А. Федосик; авт. послесл. В. А. Федосик] (руск.) . — Мн.: Беларусь, 1991. — 494 с. — ISBN 5-338-00867-X.

Вучэбныя дапаможнікі, навукова-папулярная і даведкавая літаратура

  1. Западноевропейская культура: Античность и средневековье: Пособие для студентов специальности Г.05.01.00 «История»(руск.)  / И. О. Евтухов, М. С. Корзун, К. А. Ревяко, В. А. Федосик. — Мн. : БГУ, 2001. — 170, [2] с. — ISBN 985-445-574-2.
  2. Равяка, К. А. Антычнасць на Беларусі: Вучэб. дапам.(бел.)  / К. А. Равяка. — Мн. : БДУ, 1999. — 80, [2] с. — ISBN 985-445-212-3.
  3. Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма: Дапам. для ВНУ(бел.)  / І. А. Лісавы, К. А. Равяка. — Мн. : Універсітэцкае, 1993. — 62 с. — ISBN 5-7855-0729-3.
  4. История древнего мира: Учеб. пособие для 5-го кл.(руск.)  / Г. И. Довгяло, М. С. Корзун, К. А. Ревяко. — [4 издания на русском языке и 2 издания на белорусском языке].
  5. История цивилизаций древнего мира: учебное пособие для 5-го класса(руск.)  / Г. И. Довгяло, М. С. Корзун, К. А. Ревяко. — [По одному изданию на русском и белорусском языках].
  6. Женщины-легенды(руск.)  / Г. И. Довгяло, Н. А. Гусакова, М. М. Казаков, А. А. Прохоров, К. А. Ревяко, Е. Д. Смирнова, Л. П. Сушкевич, Н. С. Талашова, Ю. Н. Тимохович, В. А. Федосик, О. И. Ханкевич, В. Ф. Шалькевич, Г. И. Шевченко, А. С. Шофман. — Минск : Беларусь, 1993. — 333, [3] с. — ISBN 5-338-00937-4.
  7. Сладость мудрых речей: Сборник афоризмов и поучительных историй(руск.)  / Составители: И. А. Лисовый, К. А. Ревяко, Г. И. Шевченко. — Минск : Беларусь, 1993. — 286, [1] с. — ISBN 5-338-00906-4.
  8. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древних Греции и Рима(руск.) :
    • 1-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко; предисл. Г. И. Шевченко. — Мн. : Беларусь, 1996. — 253 с. — ISBN 985-01-0017-6.
    • 2-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко; предисл. Г. И. Шевченко. — Мн. : Беларусь, 1997. — 253 с. — ISBN 985-01-0200-4.
    • 3-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко. — Мн. : Беларусь, 2001. — 253 с. — ISBN 985-01-0366-3.

Артыкулы

  1. Аляксандр Македонскі(бел.)  // Гісторыя: праблемы выкладання. — 04/2006.
  2. Пра ўдачу і доблесць Аляксандра Македонскага ў працах антычных аўтараў(бел.)  // Беларускі гістарычны часопіс. — 01/2004.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Прафесары і дактары навук БДУ, 2001, с. 144
  2. Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 2, 2004, с. 470
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 2001, с. 38
  4. 1 2 Гістфак. Да 70-годдзя заснавання, 2004, с. 93
  5. Евтухов, 2015, с. 108-109
  6. Малюгин, 2014, с. 254
  7. Республика Беларусь, том 6, 2008, с. 414
  8. Евтухов, 2015, с. 109
  9. 1 2 Евтухов, 2015, с. 109-110
  10. 1 2 3 Малюгин, 2014, с. 255
  11. 1 2 3 Евтухов, 2015, с. 110
  12. З электроннага каталога Нацыянальнай бібліатэкі Беларусі.
  13. Малюгин, 2014, с. 255-256
  14. 1 2 3 Малюгин, 2014, с. 257
  15. 1 2 3 4 Малюгин, 2014, с. 256
  16. Работы К. А. Равякі у электроным каталоге Нацыянальнай бібліатэкі Беларусі
  17. Работы Работы К. А. Равякі у электроным каталоге Нацыянальнай бібліатэкі Беларусі
  18. Стрелец, Стариков

Спасылкі

Літаратура

  1. Гістарычныя навукі (бел.)  // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — Т. 18. Кніга 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 468-475. — ISBN 985-11-0295-4.
  2. Евтухов, И. О. К. А. Ревяко (1937—2013) (руск.)  // Кафедра истории древнего мира и средних веков БГУ. К 80-летию создания. — Мн.: БГУ, 2015. — С. 108-110. — ISBN 978-985-566-128-4.
  3. Корзенко, Г. В. Ревяко Казимир Адамович (руск.)  // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Институт истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — С. 316-317. — ISBN 978-985-08-0855-4.
  4. Фядосік В. А., Корзун М. С. Казімір Адамавіч Рэвяка (бел.)  // Веснік БДУ. Серыя 3. — 2013. — № 3. — С. 95-96.
  5. Равяка Казімір Адамавіч (бел.)  // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001. — Т. 6. Кніга 1: Пузыны — Усая. — С. 38. — ISBN 985-11-0214-8.
  6. Рэвяка Казімір Адамавіч (бел.)  // Гістарычны факультэт. Да 70-годдзя заснавання. — Мн.: БДУ, 2004. — С. 93. — ISBN 985-485-332-2.
  7. Рэвяка Казімір Адамавіч (бел.)  // Прафесары і дактары навук Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта / Склад. А. А. Яноўскі. — Мн.: БДУ, 2001. — С. 244. — ISBN 985-485-332-2.
  8. Малюгин, О. И. Казимир Адамович Ревяко (1937–2013) (руск.)  // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: навук. зб. / рэдкал.: С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.] - Вып. 9. — Мн.: БДУ, 2014. — С. 254—257. — ISBN 1995-5650.
  9. Ревяко Казимир Адамович (руск.)  // Республика Беларусь: Энциклопедия. — Том 6. Пейзаж — Снегирёв. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 414. — ISBN 978-985-11-0407-5.
  10. Стрелец, М. В. Казимир Адамович Ревяко: портрет ученого и педагога (руск.)  // Гісторыя і грамадазнаўства : навукова-метадычны часопіс / заснавальнік РУП “Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Рэспублікі Беларусь”. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2012. — С. 71-72.
  11. Стрелец, М. В., Стариков, В. И. Научно-педагогическая деятельность Казимира Адамовича Ревяко в интерьере советских и постсоветских реалий: Статья (руск.) .
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Антыказнаўцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі культуры