wd wp Пошук:

Казліў

Казліў[1] (укр.: Козлі́в) — пасёлак гарадскога тыпу ў Казаўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, цэнтр аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.

Агульная характарыстыка

Першая згадка — 23 жніўня 1448 г., калі кароль Казімір IV Ягелончык, знаходзячыся тут, выдаў грамату аб наданні магдэбургскага права сялу Зушыцы, што было запісана каралеўскім канцлерам Янам Канецпольскім.

У мястэчку ёсць Царква Ушэсця Гасподняга (1896 г., каменная). Пабудаваны мемарыял на брацкай магіле савецкіх воінаў (1953 г.), помнікі загінулым у Другой сусветнай вайне землякам (1965 г.), Тарасу Шаўчэнку (1992 г., скульптар В. Мельнік), змагарам за волю Украіны (1993 г.), усталяваны памятны крыж у гонар адмены паншчыны ў Галічыне ў 1848 г. (1990 г.) і інш.

Дзейнічаюць сярэдняя школа 1-3 ступеняў, дом культуры з залай на 460 месцаў, бібліятэка, дашкольная навучальная ўстанова, участковая бальніца, паліклініка, спіртавы і цагляны заводы, сельскагаспадарчае прадпрыемства — ТАА «зорка», гандлёвыя ўстановы. У савецкі час дзейнічалі кінатэатр, 2 бібліятэкі, раённая бальніца на 75 ложкаў, аптэка і дзіцячы садок. У пасёлку ёсць народны жаночы вакальны ансамбль, шахматны клуб і інш.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта