wd wp Пошук:

Зуб-Буда

Зуб-Бу́да[2] (трансліт.: Zub-Buda, руск.: Зуб-Буда) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 24 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 167 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На рацэ Нератоўка (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода

На захадзе вёска мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу далучаецца завулак. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі належала Радзівілам і ўваходзіла ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Па дадзеных на 1897 год у засценку Зубарэвіцкая Буда (ён жа Дашкевічы) знаходзіліся 2 ветракі. У 1917 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Зубарэвіцкая Бу́да, Зу́барава Бу́да

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пратасаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы