wd wp Пошук:

Зноемскае княства

Зноемскае княства (чэшск.: Znojemský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.

У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства.

Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня. Пасля смерці Конрада I Брненскага яно было падзелена паміж яго сынамі: Ольдржых стаў кіраваць з Брна, а Літальд — са Знойма. Так утварылася Зноемскае княства.

Зноемскія князі (1092—1197)
Імя Партрэт Нарадзіўся Памёр Гады кіравання Каментарыі
1Літальд?15 сакавіка 111210921097Сын Конрада I Брненскага.
2Баржывой IIкаля 10652 лютага 112410971101Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь брненскі 1097—1101, князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120
3Літальд?15 сакавіка 111211011012Другі раз.
4Ольдржых (Удальрых)?27 сакавіка 111311121113Брат Літальда Зноемскага.
5Сабеслаў I Ольдржыхкаля 107514 лютага 1140111311235-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140
6Конрад II Зноемскі?пасля 116111231128
1134 — пасля 1161)
Сын Літальда Зноемскага. Князь брненскі 1156 — пасля 1161. У 1128—1134 быў зняволены князем чэшскім Сабеславам I.
7Конрад III Ота?9 верасня 1191пасля 11611191Сын Конрада II Зноемскага, князь оламаўцкі 1182—1189, князь брненскі 1177—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191
8Уладзіслаў Індржых?12 жніўня 122211921194Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197
9Індржых (Генрых) Бржэціслаў?15 чэрвеня 11971194-1197Сын Генрыха, 4-га сына князя чэшскага Уладзіслава I. Біскуп пражскі 1182—1197, князь чэшскі 1193—1197.

У 1197 годзе Зноемскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Чэхіі
Катэгорыя·Гісторыя Знойма
Катэгорыя·Гісторыя Маравіі
Катэгорыя·Княствы