wd wp Пошук:

Брненскае княства

Брненскае княства (чэшск.: Brněnský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.

У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства. Пазней з яго вылучылася Зноемскае княства.

Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня.

Брненскія князі (1054—1200/1201)
Імя Партрэт Нарадзіўся Памёр Гады кіравання Каментарыі
1Конрад I?6 верасня 109310541055Трэці сын Бржэціслава I.
2Спытыгнеў II103128 студзеня 106110551061Князь чэшскі з 1055.
3Конрад I?6 верасня 109310611092Другі раз. У 1092 годзе стаў князем чэшскім.
4Ольдржых (Удальрых)?27 сакавіка 111310921097Сын Конрада I. У 1097 годзе зрушаны князем чэшскім Бржэціславам II.
5Баржывой IIкаля 10652 лютага 112410971101Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120
6Ольдржых (Удальрых)?27 сакавіка 111311011113Другі раз.
7Уладзіслаў I?12 красавіка 1125111311154-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1109—1117, 1120—1125
8Сабеслаў I Ольдржыхкаля 107514 лютага 1140111511235-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140
9Ота (Атон) II Оламаўцкі?18 лютага 112611231126Князь оламаўцкі 1107—1110, 1113—1126
10Ураціслаў?115511261129Сын брненскага князя Ольдржыха.
11Сабеслаў I Ольдржыхкаля 107514 лютага 114011291130Другі раз
12Ураціслаў?115511301155Другі раз.
13Конрад II Зноемскі?пасля 11611156 — пасля 1161князь зноемскі 1123 — пасля 1161
14Уладзіслаў II?18 студзеня 1174пасля 11611172князь чэшскі 1140—1158, кароль Чэхіі 1158—1172
15Бедржых (Фрыдрых)?25 сакавіка 118911721173Сын Уладзіслава II, князь чэшскі 1172—1173, 1178—1189
16Вацлаў II1137119211731177Сын Сабеслава I, князь чэшскі ў 1191—1192.
17Конрад II Ота?9 верасня 119111771189Сын Конрада II Зноемскага, князь зноемскі пасля 1161—1191, князь оламаўцкі 1182—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191
18Спытыгнеў?119811891192Сыны Ураціслава Брненскага, кіравалі сумесна
Святаполк Емніцкі?да 5 чэрвеня 1201
19Уладзіслаў Індржых?12 жніўня 122211921194Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197.
20Спытыгнеў?119811941198/1200Другі раз.
Святаполк Емніцкі?да 5 чэрвеня 1201

Пасля смерці Святаполка Емніцкага Брненскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Маравіі
Катэгорыя·Гісторыя Брна
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Чэхіі
Катэгорыя·Брненскае княства
Катэгорыя·Княствы