wd wp Пошук:

Зміцер Занкевіч

Зміцер Занкевіч (польск.: Demetriusz Zankiewicz, укр.: Дмитро Занкевич, (паміж 1657-1661, Холмшчына — 1724, Навагрудак)[1] [2] — дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай, духоўны пісьменнік, царкоўны гісторык, базыльянін.

Біяграфія

Верагодна, паходзіў са шляхты Холмскай зямлі. Родавы герб «Сякера» (Siekierz)[3]. Атрымаў адукацыю ў Львоўскім езуіцкім калегіуме(укр.) бел. [4]. У 1670 г. [5] (паводле іншых дадзеных у 1678) [6] прыняў манаства ў ордэне базыльян. Займаў пасады настаўніка, спаведніка, прапаведніка ў шэрагу базыльянскіх манастыроў [7]. Каля 16941696 гг. прызначаны магістрам навіцыяту у Быценскім манастыры [8]. З сяр. 90-х ХVII ст. і да канца жыцця з’яўляўся ігуменам базыльянскіх манастыроў у Навагрудку, Лаўрышаве, Белай, Быцені, Барунах [9]. Сакратар (17091719) і кансультар (17191724) базыльянскага ордэна [10]. Удзельнічаў у працы Замойскага сабора(укр.) бел. Уніяцкай Царквы (1720) [11].

Творчасць

Пісаў на польскай мове. Пры жыцці надрукаваны два творы: «Містычны кедр» (Супрасль,1717) і «Правадыр малютак» (Супрасль, 1717). У першым выкладзены жыццепісы Святога Васіля Вялікага, апякуна базыльян, і 18 яго сваякоў, кананізаваных Царквой.Частка тэкстаў перакладзена аўтарам з грэчаскай і лацінскай моваў на польскую. Другая кніга катэхітычнага зместу. На пачатку змешчана прысвячэнне пятнаццаццігадоваму Міхалу Радзівілу, унуку Кацярыны Сабескай, фундатаркі базыльянскага манастыра ў Белай.

Каштоўнай крыніцай па гісторыі ордэна базыльян з’яўляецца складзены З.Занкевічам рукапісны «Манаскі катафалк» (каля 1718). У яго ўвайшлі біяграфіі 136 манахаў базыльянскага ордэна, у тым ліку уніяцкіх епіскапаў і мітрапалітаў з 1680 па 1718 гг. Твор часткова апублікаваны ў 1973 г. украінскім даследчыкам Барысам Балыкам(укр.) бел.. [12] З гэтага ж зборніка, верагодна, паходзіць кароткі жыццепіс холмскага ўніяцкага епіскапа Якава Сушы на лацінскай мове, надрукаваны І. Назарко ў 1971 г. [13]. Зміцер Занкевіч-аўтар працы пра заснаванне Лаўрышаўскага манастыра «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр»(1701), напісанай на падставе летапісу Рачынскага(руск.) бел. (апублікавана ў 2012 г.)[14]. У рукапісу засталіся творы: «Катэхізіс», «Маральная тэалогія», «Штодзённыя медытацыі», каментары на Евангелле. [15]

Тытульны аркуш кнігі:Зміцер Занкевіч. Правадыр малютак. Супрасль, 1717 г.

Зноскі

  1. Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971. — С. 227
  2. Podręczna encyklopedia kościelna. — Tom XLIII-XLIV — Poznań.1914-S.185.
  3. Modzelewski. Herbarz szlachty malorosyjskiej(недаступная спасылка)
  4. Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1026.
  5. . Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971. — С.227
  6. Podręczna encyklopedia kościelna. — Tom XLIII-XLIV — Poznań.1914-S. 185.
  7. Giżycki J.M. Kilka słów o Byteniu i Bazylianach // Przewodnik Naukowy i Literacki.— 1914-№ 42 — S.150.
  8. Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971 — С.227 ; Giżycki J.M. Kilka słów o Byteniu i Bazylianach // Przewodnik Naukowy i Literacki.— 1914-№ 42- S.150
  9. Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 136, 137, 144, 158, 159. 171; Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XIIІ. — Вильна, 1902. — С. 14.
  10. Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 159; Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси // Вестник Западной Руси- 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ.— С. 37, 39.
  11. Synodus Provincialis Ruthenorum habita in civitate Zamosciae anno 1720.- Roma, 1724-S. 21.
  12. Борис І. Балик ЧСВВ. «„Катафальк Чернечий“ василіян XVII—XVIII ст. (Рукописна збірка життєписів Василіян)» // Записки Чина Св. Василія Великого.- T. 8 — Рим, 1973. — С. 67-98,85-87.
  13. Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971.-С. 228—248.
  14. Кястуціс Гудмантас, Андрей Рычкоў. Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі" Дзяметрыя Занкевіча. // Arсhe — 2016- № 2 — Стар. 329—349. Gudmantas K., Ryčkov A., Demetrijaus Zankiewicziaus notifikacija apie Laurušavo vienuolyną, išrašyta iš senos rusiškos rankraštinės kronikos (šaltinio tyrimas ir publikacija) // Senoji Lietuvos literatūra.- Kn. 34- 2012- P.153-184.
  15. Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1026.

Творы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Базыльяне
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыкі царквы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рускім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Навагрудку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1724 годзе