wd wp Пошук:

Званочак сібірскі

Званочак сібірскі[3] (Campanula sibirica) — кветкавая расліна сямейства званочкавых.

Апісанне

Двухгадовая і шматгадовая травяністая расліна з верацёнападобным, галінастым коранем. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй 15—80 см, рабрыстае, пакрыта жорсткімі аттапыранымі валаскамі. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжна-лапатчатае адваротна-ланцэтнае, звужана ў чаранок, астатняе — падоўжна-ланцэтнае або лінейнае, сядзячае або прылеглае да сцябла. Кветкі на доўгіх кветаножках і сабраны ў шматкветкавую вузкую кісцепадобную верхавінкавую мяцёлку. Чашачка ў 3—4 разы карацейшая за вяночак, пакрыта жорсткімі валаскамі, з адагнутымі ўніз прамежкавымі долечкамі. Вяночак даўжынёй 10—25 мм сіне-ліловы, рэдка белы. Плод — каробачка.

Пашырэнне

Пашырэнне: лесастэпавыя раёны Еўропы, Заходняя Сібір, поўнач Сярэдняй Азіі. У Беларусі знойдзены адзінкавыя экзэмпляры на невялікай плошчы; месцы росту: сухія сасновыя лясы, лясныя паляны, абочыны дарог.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце з чэрвеня да верасня. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 29. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Званочак
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны