wd wp Пошук:

Захар Уладзіміравіч Волкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волкаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Захар Волкаў (нар. 12 жніўня 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Хімкі» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ) і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж года быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якой дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Па выніках сезона 2014 «Віцебск» вярнуў месца ў Вышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дубліруючы склад.

У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Орша»[4], дзе стаў іграком асновы. У аршанскім клубе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (0:1). Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачан, аднак па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2018 года атрымаў траўму, пасля вяртання страціў месца ў аснове, аднак з лістапада зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Заставаўся іграком асновы ў першай палове 2019 года, пасля часцей заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У маі 2020 года дапамог БАТЭ выйграць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9]. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай[10]. Тым не менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасні 2021 года на паседжанні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было прынята рашэнне аб адтэрміноўцы на два гады, такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасць выступаць ва ўнутраных спаборніцтвах[11].

У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да расійскага клуба «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022/23 з правам выкупу[13].

Міжнародная кар’ера

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

З 2018 года пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[14][15].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 (1)Д3Віцебск-2Беларусь70
2014 (2)Д2ВіцебскБеларусь20
2015дубльВіцебскБеларусь234
2016 (1)дубльВіцебскБеларусь142
2016 (2)Д2ОршаБеларусь140
2017Д1НафтанБеларусь264
2018Д1БАТЭБеларусь181
2019Д1БАТЭБеларусь221
2020Д1БАТЭБеларусь160
2021Д1БАТЭБеларусь50
2021/22Д1ХімкіРасія121

Зноскі

  1. Zakhar Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Zakhar Volkov // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/zakhar_volkov/
  4. Кучеров и Волков перешли в «Оршу»
  5. Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду
  6. “Нафтан” планирует арендовать у “Витебска” Евгения Калинина и Захара Волкова
  7. БАТЭ подписал защитника “Нафтана” Захара Волкова
  8. Волков продлил контракт с БАТЭ
  9. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Айдов, Тарликовский и Горбачев - пожизненно
  10. ФИФА дисквалифицировала Захара Волкова до 5 августа 2022 года
  11. К дисквалификации Захара Волкова применена временная отсрочка исполнения
  12. “Химки” арендовали у БАТЭ с правом выкупа Захара Волкова
  13. БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в “Химки”
  14. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  15. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных