wd wp Пошук:

Зарніца шыракалістая

Зарніца шыракалістая[3], або Зарніца жаўтазелялістая (Linaria genistifolia) — травяністая шматгадовая расліна, від роду Зарніца (Linaria); зараз гэты род звычайна адносяць да сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), але раней змяшчалі ў сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae) або Veronicaceae[4].

Батанічнае апісанне

Кветка, Чэхія

Расліна голая, шызая.

Сцеблы 40-80 см вышынёй, прамыя, адзіночныя або ў ліку 2-5, ля аснавання з некалькімі бясплоднымі парасткамі, у верхняй частцы мяцёлкава галінастыя.

Ніжняе лісце ад шырокаяйкападобных да яйкападобных, верхняе ланцэтнае, адцягнута завостранае, мясістае, з трыма прыкметнымі жылкамі.

Кветкі сабраны ў мяцёлкавыя, друзлыя, доўгія, 10-15-кветкавыя суквецці. Кветаножкі 3-6 мм даўжынёй, роўныя або перавышаюць па даўжыні прыкветкі. Чашачка з ланцэтнымі, тонка завостранымі долямі, 6-7 мм даўжынёй. Вяночак светла-жоўты, 11-12 мм даўжынёй (без шпоры), трубка вяночка шырокая, лопасці верхняй губы завостраныя, ніжняя губа ў зеве з бялеса-жоўтым апушэннем, лопасці яе яйкападобныя, 4 мм шырынёй, шпора злёгку выгнутая, 7-12 мм даўжынёй. Цвіценне ў ліпені.

Каробачка шарападобная, 5-6 мм у папярочніку, роўная або трохі больш чашачкі. Насенне трохграневае, з вузкай паласой па гранях, на плоскасцях сеткава маршчыністае.

Распаўсюджанне

Еўропа: Аўстрыя, Чэхаславакія, Венгрыя, Польшча, Албанія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Малдова, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Алтай, Заходняя Сібір, Каўказ (Арменія, Грузія), поўнач Казахстана; Азія: Турцыя.

Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезатроф[5]. Расце на пясках, пустках, сухіх лугах, камяністых россыпах, у лясах, парках, даволі звычайная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
  5. Льнянка дроколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1768 годзе
Катэгорыя·Зарніца
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Пустазелле