Залату́ха[1] (трансліт.: Zalatucha, руск.: Золотуха) — аграгарадок у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Чкалаўскага сельсавета.
У 1924—1954 гадах цэнтр Залатушскага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 50 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Калінкавічы, за 98 км ад Гомеля, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Васілевічы[2]. На поўнач ад аграгарадка працякае рака Ведрыч.