wd wp Пошук:

Задзвея

Задзве́я[1] (трансліт.: Zadzvieja, руск.: Задвея) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўднёвы ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, на р. Дзвея.

Гісторыя

Вядома з 15 стагоддзя як маёнтак у Навагрудскім павеце, належаў Чамровічам, з 1464 года да 1471 года — Гаштольдам.

У 17 — 18 стагоддзях маёнтак Задзвея — уласнасць шляхцічаў Макушынскіх і Чачотаў. Чачоты пабудавалі тут касцёл і палац (не захаваліся).

Касцёл, пачатак XX ст.

У 1909 годзе ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся фальварак Задзвея, у якім 11 дамоў, 41 жыхар.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[2], пасля — у склад Галынкаўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў.

Інфраструктура

Насельніцтва

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вольнаўскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных