wd wp Пошук:

Жэрвінью

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жэрвэ́ Яо́ Куасі́ (фр.: Gervais Yao Kouassi), больш вядомы як Жэрві́нью[4] (парт.: Gervinho; нар. 27 мая 1987, Аньяма, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Трабзанспор» і нацыянальнай зборнай Кот-д’Івуара. Сваю мянушку атрымаў ад аднаго бразільскага трэнера, яшчэ выступаючы на радзіме.

Клубная кар’ера

Жэрвінью распачаў кар’еру ў юнацкай камандзе абіджанскага клуба «АСЕК Мімозас», дзе правёў пяць гадоў. Менавіта ў гэтым клубе ад бразільскага трэнера атрымаў мянушку «Жэрвінью». Неўзабаве футбаліст перайшоў у клуб другога івуарыйскага дывізіёна «Тумадзі», дзе некаторы час гуляў разам з братамі Яя, Кало і Ібраімам Турэ.

Праз два гады Куасі перайшоў у бельгійскі чэмпіянат, дзе да 2007 года гуляў у складзе «Беверэна». У сезоне 2007/08 выступаў у французскім чэмпіянаце ў клубе «Ле-Ман» разам са сваім суайчыннікам Рамарыкам. Пасля добрага сезона ў «Ле-Мане» футбалістам зацікавіліся скаўты некалькіх клубаў, як «Манака», «Пары Сен-Жэрмен», «Алімпік» Марсель і «Арсенал». Але ў выніку 21 ліпеня 2009 года Жэрвінью падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Ліль».

18 ліпеня 2011 года перайшоў у лонданскі «Арсенал», падпісаўшы з клубам доўгатэрміновы кантракт[5]. У сваім дэбютным матчы ў Прэм’ер-лізе супраць «Ньюкасл Юнайтэд» ігрок быў ​​выдалены з поля на 76-й хвіліне пасля сваркі з Джоі Бартанам. 19 жніўня 2013 года футбаліст падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 года[6]. 25 жніўня 2013 года дэбютаваў за «Рому» у матчы 1-га тура чэмпіянату Італіі 2013/14 у гасцях супраць «Ліворна»[7].

У студзені 2016 года перабраўся ў Кітай, папоўніўшы склад дэбютанта мясцовай Суперлігі — клуба «Хэбэй Чайна Форчун»[8]. У жніўні 2018 года разарваў кантракт з кітайскім клубам і вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком «Пармы»[9]. У чэрвені 2021 года, пасля таго як «Парма» выбыла ў Серыю B, падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Трабзанспорам». Значную частку сезона 2021/22 прапусціў з-за траўмы.

У ліпені 2022 года перайшоў у грэчаскі «Арыс».

Міжнародная кар’ера

У лістападзе 2007 года Жэрвінью быў выкліканы ў галоўную зборную краіны на таварыскія матчы супраць зборных Анголы і Катара, а пазней запрошаны ў склад зборнай на Кубак афрыканскіх нацый 2008. 15 чэрвеня 2010 года Жэрвінью згуляў свой ​​першы матч на чэмпіянаце свету 2010. Ён адгуляў 82 хвіліны супраць зборнай Партугаліі і быў названы найлепшым іграком матча паводле версіі гледачоў ITV1.

Дасягненні

«Ліль»:

«Трабзанспор»:

Зборная Кот-д’Івуара:

Зноскі

  1. Gervinho // FBref.com
  2. YAO KOUASSI GERVINHO // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Gervais Yao Kouassi // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Венгер подтвердил переход Жервиньо в Арсенал" Архівавана 16 жніўня 2011.. Чемпионат.com
  6. Gervinho completes transfer to Roma. Arsenal FC
  7. Livorno — Roma 0:2, De Rossi fa felice Garcia. La Repubblica
  8. Жервиньо перешел из «Ромы» в китайский клуб «Хэбэй Чжунцзи». by.tribuna.com
  9. Жервиньо перешел в «Парму». by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Трабзанспор
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Беверэн
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Ігракі ФК Арыс Салонікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Кот-д’Івуара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Абіджан
Катэгорыя·Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ле-Ман
Катэгорыя·Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных