wd wp Пошук:

Кало Турэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Турэ. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кало Абіб Турэ (фр.: Kolo Abib Toure; нар. 19 сакавіка 1981, Буаке, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнуай зборнай Кот-д’Івуара (2000—2015). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам англійскага клуба «Уіган Атлетык».

Клубная кар’ера

У лонданскі «Арсенал» прыйшоў у 2002 годзе з клуба «АСЕК Мімозас» (Абіджан). У Лондане стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды і адным з наймоцнейшых у англійскай Прэм’ер-лізе. Пасля «Арсенала» гуляў за «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул», апошні клуб пакінуў улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента. У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з шатландскім «Сэлтыкам»[5]. Пакінуў «Сэлтык» па заканчэнні сезона 2016/17 і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

У зборнай Кот-д’Івуара дэбютаваў у 2000 годзе. Гуляў за зборную на сямі Кубках афрыканскіх нацый і трох чэмпіянатах свету. У 2015 годзе атрымаў перамогу ў Кубках афрыканскіх нацый, пасля чаго завяршыў кар’еру ў зборнай. Усяго згуляў 118 матчаў, забіў 7 галоў.

Трэнерская кар’ера

У верасні 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба «Сэлтыка», а ў кастрычніку стаў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Кот-д’Івуара Марка Вільматса[6]. У лютым 2019 года галоўны трэнер «Сэлтыка» Брэндан Роджэрс узначаліў «Лестэр Сіці» і забраў да сябе Турэ асістэнтам.

У лістападзе 2022 года Турэ быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Уіган Атлетык»[7].

Сям’я

У Кало ёсць 2 малодшыя браты-футбалісты: Яя (паўабаронца, ігрок зборнай Кот-д’Івуара) і Ібрагім (нападнік). Жанаты, двое дзяцей.

Зноскі

  1. Kolo Touré // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kolo Touré // FBref.com
  3. KOLO ABIB TOURE // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. https://www.over-blog.com/app.php/Kolo_Toure_biographie-1095204201-art84609.html
  5. “Селтик” объявил о подписании Коло Туре
  6. Коло Туре стал ассистентом Вильмотса в сборной Кот-д′Ивуара
  7. Футбол. Коло Туре назначен главным тренером “Уигана”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Сэлтык
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Уіган Атлетык
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Кот-д’Івуара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Кот-д’Івуара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК АСЕК Мімозас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кот-д’Івуары
Катэгорыя·Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных