wd wp Пошук:

Зборная Катара па футболе

Зборная Катара па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Катар на міжнароднай футбольнай арэне. Кантроль над зборнай ажыццяўляе Футбольная асацыяцыя Катара.

Гісторыя

Зборная Катара яшчэ ні разу не трапляла на чэмпіянат свету, аднак двойчы ўдзельнічала ў алімпійскім футбольным турніры — у 1984 і 1992. На гульнях 1992 каманда Катара прабілася ў чвэрцьфінал, і на сённяшні дзень гэта з’яўляецца самым вялікім поспехам у гісторыі футбола гэтай краіны.

На 15-х Азіяцкіх гульнях (2006) зборная Катара заваявала залатыя медалі ў спаборніцтвах па футболе. Таксама Катар выйграваў Кубак Персідскага заліва ў 1992 і 2004 гадах, у абодвух выпадках з’яўляючыся краінай-арганізатарам, а таксама ў 2014 годзе. Нацыянальная зборная Катара не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, а вось каманда, складзеная з ігракоў не старэйшых за 20 гадоў, стала другой на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1981 годзе, саступіўшы ў фінале зборнай ФРГ.

У 2019 годзе зборная Катар ўпершыню ў сваёй гісторыі стала пераможцам Кубка Азіі.

Выступы на міжнародных турнірах

Чэмпіянат свету

Алімпійскія гульні

Кубак Азіі

Азіяцкія гульні

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Катара па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных