wd wp Пошук:

Жордзі Альба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альба. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жо́рдзі А́льба Ра́мас (катал.: Jordi Alba Ramos; нар. 21 сакавіка 1989, Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца каталонцам), абаронца клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера

«Валенсія»

Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барселоны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранда іспанскага футболу — «Валенсіі», куды Жордзі перайшоў транзітам праз моладзевую каманду клуба «Карнелья».

Пасля сезона, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазіцыі левага паўабаронцы малады ігрок сезон 2008/09 правёў у арэндзе ў клубе Сегунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсезонні 2009 года Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».

У сярэдзіне новага сезона ігрок атрымаў шанц на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнёраў на левым флангу абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплуа. 11 красавіка 2010 года Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію», правёўшы мяч у браму «Мальёркі».

«Барселона»

28 чэрвеня 2012 года Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клубам «Барселонай», за трансфер «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў еўра[4].

Міжнародная кар’ера

11 кастрычніка 2011 года малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў матчы супраць зборнай Шатландыі[5]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 у браму зборнай Італіі.

Дасягненні

«Барселона»:

Іспанія:

Зноскі

  1. Jordi Alba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jordi Alba // FBref.com
  3. Jordi Alba Ramos // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Agreement with Valencia over Jordi Alba. fcbarcelona.com
  5. Хорди Альба: буду хранить футболку сборной Испании(недаступная спасылка). championat.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімнастык Тарагона
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аспіталет-дэ-Льябрэгат
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія Месталья
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка