wd wp Пошук:

Дэзірад

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Дэзірад (фр.: La Désirade) — востраў у Атлантычным акіяне. Уваходзіць у склад французскага заморскага дэпартамента Гвадэлупа. Плошча вострава - 21,42 км². Насельніцтва - 1595 чал. (2006 г.)

Геаграфія

Карта

Востраў Дэзірад знаходзіцца ў 9,3 км на захад ад вострава Гвадэлупа, у 6717 км на паўднёвы захад ад Парыжа і ў 8465 км на паўднёвы захад ад Мінска. Выцягнуты ў даўжыню на 11,75 км. Шырыня складае прыкладна 2,4 км.

Дэзірад быў утвораны ў выніку некалькіх вулканічных вывяржэнняў, што прыкладна 145 млн гадоў таму сфарміравалі падводнае базальтавае плато. Пазней на ім склалася вапняковая структура, вяршыня якой з’яўляецца сучасным востравам з узгорыстым рэльефам. Вапняковая будова паверхні не садзейнічае ўзнікненню сталых вадацёкаў. Дажджавая вільгаць хутка прасочваецца пад зямлю. Па адной з версій, назва вострава паходзіць ад ісп.: desaparición “знікненне”. Узбярэжжа атачаюць пясчаныя і галечныя пляжы, а таксама кола каралавага рыфа.

Прырода

На ўзгорках, дзе прыток вільгаці пасля ападкаў даволі высокі, растуць дрэвы. Астатняя частка вострава пакрыта ксерафітнымі хмызнякамі і кактусамі. Фаўна прадстаўлена агуці, ігуанамі, шматлікімі птушкамі.

Гісторыя і сучаснасць

Да прыходу еўрапейцаў востраў Дэзірад быў населены індзейцамі, аравакамі і карыбамі. Некаторыя сучасныя астравіцяне лічаць сябе іх нашчадкамі.

У 1493 годзе адрыты Хрыстафорам Калумбам. У XVIII стагоддзі французскія ўлады выкарыстоўвалі востраў для высылкі злачынцаў і хворых на лепру. Лепразорый існаваў з 1725 да 1950 года.

У нашы дні населена толькі паўднёвая частка вострава, дзе знаходзіцца паселішча Басежур. Значная частка яго жыхароў пакутуе на скураныя хваробы. Але з дапамогай грамадскіх аб’яднанняў развіваецца экалагічны турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гвадэлупа
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Малыя Антыльскія астравы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Францыі