wd wp Пошук:

Дуднік

Ду́днік[3][4] (Angélica) — род кветкавых раслін з сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Батанічнае апісанне

Дзягіль лекавы (Angelica archangelica). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двугадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны, якія маюць стрыжнёвыя карані. Сцябло дудчатае, 30—90 см даўжынёй.

Кветкі дробныя белыя, зелянява-жоўтыя або ружаватыя, сабраны ў складаныя парасоны. Пялёсткі ланцэтападобныя або эліптычныя.

Плод пляскаты са спінкі, з 10 крылападобнымі краявымі рэбрамі, шырокакрылы віслаплоднік.

Распаўсюджанне і экалогія

Радзімай расліны лічаць поўнач Еўразіі. Прадстаўнікі роду растуць у Паўночным паўшар’і і Новай Зеландыі.

Расліны аддаюць перавагу лугам, рэдкалессям, палянам і ўзлескам.

Выкарыстанне

У каранях многіх відаў змяшчаюцца кумарын і дубільныя рэчывы. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца як лекавыя расліны, а таксама ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці.

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Дуднік Паводле сайта The Plant List на 2013 год, род больш 115[5] відаў.

Некаторыя з іх[6]:

Род Дзягіль (Archangelica), які раней вылучаўся, у цяперашні час уключаны ў род Дуднік[8]. Віды роду Archangelica і адпавдныя ім віды роду Angelica:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Дуднік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 255.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Спіс відаў роду Дуднік паводле сайта The Plant List(англ.) (лац.)  (Праверана 2 кастрычніка 2016)
  6. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  7. Звесткі пра род Angelica у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  8. Archangelica: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 6 ліпеня 2009)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Дуднік