Дзя́гіль лекавы, дзягіль аптэчны, пук[3][4] (Angelica archangelica) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.
Вышыня да 2,5 м. Сцябло тонкабаразнаватае, усярэдзіне пустое. Лісце двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі дробныя, белавата-жаўтавата-зялёныя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.
На тэрыторыі Беларусі пашыраны ў лясах, хмызняках, на лугах, па ўскрайках балот. Цвіце ў ліпені — жніўні.
Эфіраалейная, лекавая і меданосная расліна.