wd wp Пошук:

Кумарын

Кумары́нлактон о-оксікарычнай кіслаты.

Уласцівасці

Бясколерныя крышталі з пахам свежаскошанага сена; tпл 70 °C, tкіп 291 °C. Кумарын раствараецца ў спірце і эфіры, у вадзе - дрэнна.

Знаходжанне ў прыродзе

У выглядзе гліказідаў змяшчаецца ў многіх раслінах, сярод іх - прадстаўнікі сямейства астравых (гербера, рамонак, крываўнік), а таксама баркун, зуброўка, рута пахучая і інш.

Кумарын атрымліваюць і з вечназялёных дрэў роду дыптэрыкс, якія растуць у Мексіцы.

Ужыванне

Кумарын прымяняецца як духмянае рэчыва ў вытворчасці тытунёвых вырабаў і ў парфумернай прамысловасці. Вытворныя кумарына (кумарыны) выкарыстоўваюцца ў лазерах на фарбавальніках. У медыцыне ўжываюцца ў якасці антыкаагулянтаў непрамога дзеяння. Таксама выкарыстоўваецца ў гальванічнай прамысловасці ў якасці моцнага бляскаўтваральніка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Лактоны
Катэгорыя·Фенілпрапаноіды