wd wp Пошук:

Добрая Надзея

До́брая Надзе́я[1] (трансліт.: Dobraja Nadzieja, руск.: Добрая Надея) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 17 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Чабатовічы — Уваравічы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў XIX стагоддзі як памешчыцкі маёнтак. У 1846 годзе 2 фальварка, гаспадар аднаго з іх меў 891 дзесяціну, другога - 149 дзесяцін зямлі. У 1857 годзе адкрыта мылаварня (5 работнікаў). Па перапісу 1897 года працавала невялікая фанерная фабрыка, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

У 1926 годзе ва Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса “Чырвоны шлях” (цэнтр -—вёска Бацунь).

Ліквідаваны ў 2013 годзе[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт До́брая Надзе́жда, Надзе́ждзіна, н.
  2. Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 21 мая 2013 г. № 169 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта