wd wp Пошук:

Дзяніс Сяргеевіч Ясковіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Ясковіч (нар. 30 жніўня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», першым трэнерам быў бацька, былы ігрок зборнай Беларусі Сяргей Іванавіч Ясковіч. З 2011 года пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў. У 2013—2014 гадах гуляў у барысаўскім БАТЭ, пасля вярнуўся ў «Дынама». Сезоны 2015 і 2016 правёў у арэндзе ў Першай лізе, адпаведна ў «Бярозе-2010» і «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы.

У лютым 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[1]. У клубе выступаў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, але на поле так і не выйшаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[2] і неўзабаве зноў далучыўся да «Зоркі-БДУ», якая на гэты час змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2019 быў асноўным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[3].

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, але неўзабаве стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», з якой хутка падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе гарадзейскай каманды.

У пачатку 2021 года некаторыя час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама», а пазней далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[7]. Быў трывалым іграком асновы сталічнай каманды. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком гэтага клуба[8].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльДынама30
2012дубльДынама ? ?
2013дубльБАТЭ150
2014дубльБАТЭ261
2015Д2Бяроза-2010272
2016Д2Зорка-БДУ241
2017 (1)дубльСлавія121
2017 (2)Д2Энергетык-БДУ131
2018Д2Энергетык-БДУ271
2019 (1)Д1Энергетык-БДУ140
2019 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ30
2020Д1Гарадзея221
2021Д2Крумкачы293

Зноскі

  1. “Славия” заключила контракты с Сямуком и Ясковичем
  2. Денис Яскович покинул “Славию”
  3. Гречишко и Яскович покидают команду
  4. Яскович стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  5. Кузьменок и Яскович покинули “Торпедо-БелАЗ”
  6. “Городея” подписала контракт с Ясковичем
  7. Яскович и Сидор подписали контракты с НФК “Крумкачы”
  8. Денис Яскович стал игроком “Минска”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск