wd wp Пошук:

Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Казлоўскі (нар. 15 мая 1993, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гомель» (у арэндзе з салігорскага «Шахцёра»).

Клубная кар’ера

Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[1]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[2].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльБелшынаБеларусь132
2011дубльБелшынаБеларусь323
2012дубльБелшынаБеларусь ?4
2013дубльБелшынаБеларусь ?5
2014Д3АсіповічыБеларусь191
2015Д3АсіповічыБеларусь1912
2016 (1)Д3АсіповічыБеларусь94
2016 (2)Д2ГомельчыгунтрансБеларусь124
2017Д2ЛакаматыўБеларусь150
2018Д2ЛакаматыўБеларусь287
2019Д2ЛакаматыўБеларусь2512
2020Д2ЛакаматыўБеларусь214
2021Д2ЛакаматыўБеларусь3329
2022 (1)Д1ШахцёрБеларусь20

Зноскі

  1. Денис Козловский стал игроком “Шахтера”
  2. “Гомель” арендовал у “Шахтера” Дениса Козловского
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Асіповічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель