У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Казлоўскі (нар. 15 мая 1993, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гомель» (у арэндзе з салігорскага «Шахцёра»).
Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[1]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[2].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Белшына | 13 | 2 | |
2011 | дубль | Белшына | 32 | 3 | |
2012 | дубль | Белшына | ? | 4 | |
2013 | дубль | Белшына | ? | 5 | |
2014 | Д3 | Асіповічы | 19 | 1 | |
2015 | Д3 | Асіповічы | 19 | 12 | |
2016 (1) | Д3 | Асіповічы | 9 | 4 | |
2016 (2) | Д2 | Гомельчыгунтранс | 12 | 4 | |
2017 | Д2 | Лакаматыў | 15 | 0 | |
2018 | Д2 | Лакаматыў | 28 | 7 | |
2019 | Д2 | Лакаматыў | 25 | 12 | |
2020 | Д2 | Лакаматыў | 21 | 4 | |
2021 | Д2 | Лакаматыў | 33 | 29 | |
2022 (1) | Д1 | Шахцёр | 2 | 0 | |