wd wp Пошук:

Дзмітрый Сяргеевіч Герман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герман. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Герман (нар. 12 чэрвеня 1988, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», выступаў за дубль клуба, а ў 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сезоне 2010 паспяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза» і стаў адным з яго лідараў.

У лютым 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў «Брэсце», але беспаспяхова[2]. У другой палове 2012 года выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэнні сезона намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[3]. У выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4].

З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Неўзабаве здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў.

У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама»[6], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2016.

У першай палове 2017 года страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[8], дзе стаў трывала гуляць у аснове.

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[9]. Пазней, аднак, не трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 года арандаваў іграка[10]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы.

У снежні 2018 года пакінуў слуцкую каманду[11] і неўзабаве перайшоў у брэсцкі «Рух»[12]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[13].

Сезон 2020 правёў у складзе даўгаўпілскага «Лакаматыва»[14], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»[15]. У сакавіку быў адхілены клубам ад трэніровак з-за падазрэння ў гульні на стаўках[16], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.

У жніўні 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[18].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006дубльДынама Мінск50
2007Д3Бяроза263
2008Д3Бяроза283
2009Д3Бяроза256
2010Д2Баранавічы288
2011Д3Белтрансгаз286
2012 (1)Д3Белтрансгаз183
2012 (2)Д2Ведрыч-97123
2013Д2Гарадзея192
2014Д2Славія222
2015Д1Славія212
2016Д1Дынама Брэст274
2017 (1)Д1Дынама Брэст62
2017 (2)Д1Атлантас162
2018Д1Слуцк80
2019Д2Рух224
2020Д2Лакаматыў117
2020/21 (2)Д1Тамбоў60
2021 (1)Д2Хваля142

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. Семенюк стал игроком «Бреста», Герман и Лапшин покинули расположение клуба(недаступная спасылка)
  3. Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ»(недаступная спасылка)
  4. Пухов, Мархель и Герман подписали контракты с «Городеей»(недаступная спасылка)
  5. Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке “Славии”
  6. “Славия” рассталась с Дмитрием Германом, Петр Зыль не подошел команде
  7. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  8. Брестское “Динамо” отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
  9. Радослав Латал провел первую тренировку брестского “Динамо”
  10. “Слуцк” арендовал Германа у брестского “Динамо”
  11. Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули “Слуцк”
  12. Дмитрий Герман продолжит карьеру в “Рухе”
  13. “Рух” объявил о расставании с Германом и Букаткиным
  14. «Локо» настроен по-боевому
  15. Дмитрий Герман и Родион Сямук перешли в “Тамбов”
  16. Футбол. “Тамбов” отстранил от тренировок белоруса Дмитрия Германа, подозреваемого в игре на ставках
  17. Пинская “Волна” подписала Дмитрия Германа
  18. Дмитрий Герман продлил контракт с «Волной»
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Даўгаўпілс
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Тамбоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных