У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герман. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Герман (нар. 12 чэрвеня 1988, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».
Выхаванец мінскага «Дынама», выступаў за дубль клуба, а ў 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сезоне 2010 паспяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза» і стаў адным з яго лідараў.
У лютым 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў «Брэсце», але беспаспяхова[2]. У другой палове 2012 года выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэнні сезона намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[3]. У выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4].
З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Неўзабаве здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў.
У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама»[6], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2016.
У першай палове 2017 года страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[8], дзе стаў трывала гуляць у аснове.
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[9]. Пазней, аднак, не трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 года арандаваў іграка[10]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы.
У снежні 2018 года пакінуў слуцкую каманду[11] і неўзабаве перайшоў у брэсцкі «Рух»[12]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[13].
Сезон 2020 правёў у складзе даўгаўпілскага «Лакаматыва»[14], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»[15]. У сакавіку быў адхілены клубам ад трэніровак з-за падазрэння ў гульні на стаўках[16], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.
У жніўні 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[18].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | дубль | Дынама Мінск | 5 | 0 | |
2007 | Д3 | Бяроза | 26 | 3 | |
2008 | Д3 | Бяроза | 28 | 3 | |
2009 | Д3 | Бяроза | 25 | 6 | |
2010 | Д2 | Баранавічы | 28 | 8 | |
2011 | Д3 | Белтрансгаз | 28 | 6 | |
2012 (1) | Д3 | Белтрансгаз | 18 | 3 | |
2012 (2) | Д2 | Ведрыч-97 | 12 | 3 | |
2013 | Д2 | Гарадзея | 19 | 2 | |
2014 | Д2 | Славія | 22 | 2 | |
2015 | Д1 | Славія | 21 | 2 | |
2016 | Д1 | Дынама Брэст | 27 | 4 | |
2017 (1) | Д1 | Дынама Брэст | 6 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Атлантас | 16 | 2 | |
2018 | Д1 | Слуцк | 8 | 0 | |
2019 | Д2 | Рух | 22 | 4 | |
2020 | Д2 | Лакаматыў | 11 | 7 | |
2020/21 (2) | Д1 | Тамбоў | 6 | 0 | |
2021 (1) | Д2 | Хваля | 14 | 2 | |