wd wp Пошук:

Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімовіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Клімовіч (нар. 9 лютага 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у рагачоўскім «Макслайне».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда», дзе стаў іграком асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Мінск».

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе таксама замацаваўся на левым флангу абароны.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру» на адзін год[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 пакінуў малдаўскі клуб[4].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 года перайшоў у склад «Крумкачоў»[6], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[7]. У першай палове 2017 года заставаўся трывалым іграком асновы. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8].

У жніўні 2017 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 стаў капітанам каманды, заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10].

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, прапусціў пачатак сезона 2020, з верасня 2020 года зноў стаў трывала выхадзіць на поле. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[12].

У лютым 2021 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком клуба[13]. У ліпені 2021 года пакінуў дзяржынскую каманду[14].

Міжнародная кар’ера

Згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У чэрвені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб рагачоўскага «Макслайна»[15].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002дубльБАТЭ213
2003Д1БАТЭ100
2004 (1)дубльБАТЭ81
2004 (2)Д1Тарпеда32
2005Д1БАТЭ80
2006Д1БАТЭ70
2007Д1Тарпеда232
2008Д1Тарпеда301
2009Д1Тарпеда233
2010Д1Мінск332
2011Д1Мінск191
2012Д1Гомель280
2013Д1Белшына240
2013/14 (2)Д1Зімбру111
2014/15 (1)Д1Зімбру70
2015Д1Граніт232
2016 (1)Д1Граніт152
2016 (2)Д1Крумкачы131
2017 (1)Д1Крумкачы151
2017 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ100
2018Д1Тарпеда-БелАЗ270
2019Д1Мінск251
2020Д1Мінск90
2021 (1)Д2Арсенал110

Зноскі

  1. Dmitri Klimovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Климович стал игроком «Белшины»(недаступная спасылка)
  3. Дмитрий Климович подписал годичный контракт с “Зимбру”
  4. Кубарев, Павлючек и Климович покинули “Зимбру”
  5. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками “Гранита”
  6. Дмитрий Климович подписал рассчитанный до конца сезона контракт с “Крумкачами”
  7. Дмитрий Климович подписал новый контракт с “Крумкачами”
  8. Климович покинул «Крумкачы»
  9. Дмитрий Климович стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  10. Четыре игрока покинули “Торпедо-БелАЗ”
  11. Дмитрий Климович вернулся в “Минск”
  12. Климович и Ануфриев покинули “Минск”
  13. Дмитрий Климович заключил соглашение с дзержинским “Арсеналом”
  14. “Арсенал” расстался с Дмитрием Климовичем
  15. Дмитрий Климович вошел в тренерский штаб “Макслайна”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Зімбру Кішынёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі