wd wp Пошук:

Дзмітрый Антонавіч Крывашэй

Дзмітрый Антонавіч Крывашэй (нар. 24 чэрвеня 1972, вёска Завітая Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2000).

Навуковыя інтарэсы: Культурная дыпламатыя, культурная палітыка, гісторыя нацыянальных меншасцяў Беларусі. Аўтар больш за 150 навуковых прац.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1972 г. у в. Завітая Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У 1989 годзе скончыў Гарадзенскую СШ №2. У 1994 г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1993—1996 гг. працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Бераставіцкага раёна. Пасля заканчэння аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы працаваў выкладчыкам у Гродзенскім гандлёвым каледжы. У 1999—2002 гг. — навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развіццё культурных сувязей Беларусі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы (1991—1996 гг.)» (навуковы кіраўнік — к.г.н., прафесар І.І. Коўкель). У 2013 г. прысвоена навуковае званне дацэнта.

З кастрычніка 2002 па 2019 года працаваў у інстытуце гісторыі Акадэміі навук.

З 2002 года працуе ў Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі.

З 2009 па 2018 выкладаў у БДУКМ.

Навуковыя працы

Манаграфіі

Калектыўныя манаграфіі

Сумесныя работы

Важнейшыя навуковыя публікацыі

Літаратура

Зноскі

  1. Архівавана 9 сакавіка 2019. Крывашэй Дзмітрый Антонавіч - сайт Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»