wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каваленя.

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (нар. 14 сакавіка 1946, Капыль) — беларускі гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[2], член-карэспандэнт з 2014), доктар гістарычых навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Капылі. Пасля заканчэння дзевяці класаў у 1962 годзе паступіў у Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 23. Адначасова наведваў заняткі ў школе рабочай моладзі. У 1964 годзе атрымаў дыплом з адзнакай аб заканчэнні вучылішча і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У 1970 годзе паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1979 годзе паступіў у аспірантуру, якую скончыў праз тры гады з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі.

Са снежня 1982 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, затым старшым выкладчыкам, а ў маі 1987 года выбраны дацэнтам кафедры. З 1983 па 1991 год з’яўляўся членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па распрацоўцы праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1995 годзе А. Каваленю залічваюць у дактарантуру, аднак у 1996 годзе яго адклікаюць з вучобы і выбіраюць загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі.

З 2004 года — в.а. дырэктара, у 2005—2010 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2009 — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гісторыя Другой сусветнай вайны, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944), маладзёжнага руху ХХ ст.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2018)[3].

Погляды

У жніўні 2019 года заявіў, што «Тадэвуш Касцюшка не вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народа, а адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША» і «калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі»[4].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 16 лютага 2021.
  2. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў
  3. Свидетельство № 5-02/168 от 20 декабря 2018 года(руск.) . Минская епархия (20 снежня 2018). Праверана 18 лістапада 2020.
  4. Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі (нявызн.). Наша Ніва (14 жніўня 2019). Праверана 15 жніўня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Асобы
Нарадзіліся ў Капылі
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Нарадзіліся ў 1946 годзе
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Гісторыкі Беларусі
Нарадзіліся 14 сакавіка
Вучоныя паводле алфавіта
Дактары гістарычных навук
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Члены-карэспандэнты НАНБ
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў