Віктар Генадзьевіч Шадурскі (нар. 1961, аг. Сар’я, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.
Бацькі — Генадзь Сяргеевіч, маці — Зінаіда Мікалаеўна. Дзед па лініі маці — Мікалай — служыў ў царскай гвардыі, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Ён быў кавалём. У 1910 годзе быў прызваны ў армію і патрапіў у артылерыйскую брыгаду, якая знаходзілася ў Пецярбургу. Дзед па бацькавай лініі быў старастам у праваслаўнай царкве. Ад гэтага чалавека Віктар Генадзьевіч спасцігнуў пэўныя ўяўленні і павагу да царквы.
Ёсць сын Віктар.
Скончыў сярэднюю школу ў весцы Сар’я. У 1979 годзе, адразу пасля заканчэння школы, паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Займаўся грамадскай дзейнасцю: на 5 курсе ўзначальваў Універсітэцкі Інтэрнацыянальны Клуб. Асноўная праца Клуба — правядзенне розных мерапрыемстваў з замежнымі студэнтамі, якіх на той момант налічвалася больш за тысячу. Падчас навучання ў аспірантуры двойчы быў камандзірам студэнцкага атрада, які быў накіраваны для будаўніцтва ў Карэлію. У 1997 годзе паступіў у дактарантуру факультэта міжнародных адносін БДУ.
Першая замежная вандроўка адбылася на 3 курсе (1982 год) падчас праграмы абмену з Іенскім універсітэтам. Паездка доўжылася 3 тыдні. У 1983 годзе быў накіраваны ў складзе будатрада ў Балгарыю. У 1987 годзе — вандроўка ў складзе дэлегацыі ў Кітай. 1990 год — наведванне ЗША.
Пасля аспірантуры пачаў выкладаць ва ўніверсітэце. Быў сакратаром камітэта камсамола БДУ. Больш цесна з міжнароднымі адносінамі Віктар Генадзьевіч сутыкнуўся падчас працы начальнікам праўлення міжнародных сувязяў БДУ (з 1992 па 1997 год). У 2000—2008 гадах — намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ.
З 1 верасня 2008 года па 3 сакавіка 2021 года з’яўляўся дэканам факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
3 сакавіка 2021 В. Г. Шадурскі пакінуў пасаду дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ[4].
Віктар Генадзьевіч уваходзіць у Назіральны камітэт міжнароднага грамадскага аб’яднання «Развіццё», якое створана на базе ФМА. Камітэт займаецца папулярызацыяй талерантнасці.
З 1985 года ўваходзіць у праўленне грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі».
Віктар Генадзьевіч — адзін з экспертаў Цэнтра даследавання замежнай палітыкі і бяспекі.
З’яўляецца актыўным членам рэдакцый навуковых часопісаў Эстоніі, Чэхіі, Расіі, Польшчы, Беларусі.
У верасні 2013 года быў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
19 лістапада 2014 быў узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у дасягненні высокіх творчых паказчыкаў у сістэме адукацыі[5].