wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Алісейка (нар. 28 жніўня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5, доўгі час выступаў за дубль мінскага «Дынама», але так і не дэбютаваў у аснове. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Гуляў за дубль, за асноўную каманду правёў толькі 1 матч.

У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[3]. У гродзенскім клубе стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна выхадзіў толькі ў канцы матча.

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[4]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клуба на пазіцыі правага абаронцы. Праявіў сябе як выдатны выканаўца штрафных удараў, з якіх забіў 4 мячы ў сезоне 2014.

У снежні 2014 года быў выкуплены слуцкім клубам у «Нёмана» і заключыў са «Слуцкам» кантракт на два гады[5]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[6].

Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[7]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным правым абаронцам каманды, пасля стаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[8].

Пасля зыходу ў брэсцкага клуба стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», і ў лютым 2018 года падпісаў кантракт[9]. Звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10] і неўзабаве стаў іграком расійскага клуба «Хімкі»[11]. У сезоне 2018/19 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе расійскай каманды, аднак у пачатку сезона 2019/20 страціў месца ў аснове.

У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Хімкамі»[12] і ў хуткім часе стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[13]. У 2019 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сезоне 2020 пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[14].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[15]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але са жніўня амаль перестаў з’язляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[16].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльДынама (Мінск)10
2008дубльДынама (Мінск)10
2009дубльДынама (Мінск)170
2010дубльДынама (Мінск)141
2011дубльДынама (Мінск)50
2011Д3Дынама-270
2012Д1Тарпеда-БелАЗ10
2013Д1Нёман150
2014Д1Слуцк275
2015Д1Слуцк261
2016Д1Слуцк232
2017Д1Дынама (Брэст)192
2018Д1Іслач210
2018/19 (2)Д2Хімкі120
2019/20 (пач.)Д2Хімкі20
2019 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ100
2020Д1Тарпеда-БелАЗ60
2021Д1Мінск182

Зноскі

  1. Dmitri Aliseyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitry Aliseiko // FBref.com
  3. Гродненский «Неман» подписал контракты с тремя футболистами Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. “Неман” расстался с тремя футболистами
  5. «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко
  6. Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со “Слуцком”
  7. Алисейко подписал контракт с “Динамо” (Брест)
  8. Брестское “Динамо” подтвердило расставание с Алисейко
  9. Дмитрий Алисейко подписал контракт с “Ислочью”
  10. Алисейко покинул “Ислочь”
  11. Белорусский защитник перешел в клуб российской ФНЛ
  12. “Химки” расстались с Алисейко
  13. Алисейко перешел в “Торпедо-БелАЗ”
  14. Алисейко и Щербо покинули “Торпедо-БелАЗ”
  15. Дмитрий Алисейко перешел в “Минск”
  16. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с “Минском”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі-М
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы